Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая партыя возьме ўладу


Ці стане новая партыя «Саюз» інструмэнтам «русского мира» у Беларусі? Ці ёсьць яе стварэньне часткай пляну Крамля па зьмене беларускай палітычнай сыстэмы? Пра што сьведчыць зьяўленьне партыйных праектаў Васкрасенскага і Дзьмітрыева?

Абмяркоўваюць экспэрт міжнароднай ініцыятывы ISANS Ян Аўсеюшкін і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

6 сакавіка ў Менску прайшоў устаноўчы сход прарасейскай партыі «Саюз». Кіраўніком партыі быў абраны колішні лідэр арганізацыі «Русь молодая» Сяргей Лушч.

Аўсеюшкін

  • Зьезд партыі «Саюз» — спроба дзяржавы стварыць кантраляванае палітычнае поле
  • Грамадзтва абудзілася і зацікавілася палітычным жыцьцём
  • Некалькі гадоў існавала грамадзянская ініцыятыва «Саюз», якая выступала за паглыбленьне інтэграцыі Беларусі і Расеі
  • На зьезд не прыехалі сур’ёзныя расейскія палітыкі, прыехалі больш радыкальныя палітыкі
  • Спадар Казакоў, які быў госьцем зьезду, быў паліттэхнолягам і дарадцам былога лідэра ДНР Захарчанкі
  • «Саюз» будзе толькі адной палітычнай прарасейскай пляцоўкай, ёсьць яшчэ і ЛДП Гайдукевіча
  • Таксама рыхтуецца стварэньне партыі Народнага адзінства на базе «Белай Русі»
  • Кантроль за асобамі, нават за лідэрамі не азначае падкантрольнасьць усёй структуры
Ян Аўсеюшкін
Ян Аўсеюшкін
  • Можа быць спаборніцтва ўплываў — як беларускай улады, спэцслужбаў, гэтак і расейскага ўплыву
  • Частка фінансаваньня «Саюзу» пойдзе з Расеі, хаця і не наўпрост
  • Грошы на гэта беларуская дзяржава даваць ня будзе
  • Я ня думаю, што ў крытычны момант падобныя структуры будуць ляяльнымі Лукашэнку
  • Лукашэнкаўская ўлада ўсё ж за незалежнасьць, хай сабе разумеючы Беларусь як асабісты фэад Лукашэнкі. Структуры, падобныя «Саюзу», адмаўляюць незалежнасьць Беларусі як такую
  • Партыю «Саюз» могуць і не зарэгістраваць, ідэя ініцыяваць палітычны ляялісцкі рух была ва ўлады папулярная ў разгар супрацьстаяньня — у жніўні-верасьні летась
  • Потым імпэт крыху згас

Цыганкоў

  • Я згодны зь меркаваньнем расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава, які лічыць, партыя «Саюз» — філія беларускага КДБ і будзе працаваць супраць Расеі за кошт Расеі
  • Лушч знаходзіцца пад кантролем спэцслужбаў, гэта даказваецца яго палітычнай біяграфіяй
  • Ня выключана, што спрыяньне ўтварэньню такіх прарасейскіх арганізацыяў, як «Саюз», было ўмовай, якую Пуцін выстаўляў Лукашэнку падчас сустрэчаў у Сочы летась і сёлета
  • Зацятыя расейскія нацыяналісты, кшталту тэлеграм-каналу «Бульба престолов», вельмі абураюцца стварэньнем розных гібрыдных структураў — ад філіі «Спутніка» да палітычных структураў
  • На думку гэтых нацыяналістаў падобныя структуры ніяк не паглыбляе ўплыў Расеі, а толькі ўмацоўвае ўладу Лукашэнкі
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • І сапраўды такія структуры ў крытычныя моманты сварак паміж Масквой і Менскам займаюць бок Лукашэнкі
  • Лукашэнка хоча заставацца самым прарасейскім палітыкам
  • АМАП прыйшоў бы разагнаць зьезд, на якім паспрабавалі б стварыць незалежную ад Лукашэнкі прарасейскую палітычную партыю
  • Ініцыятыва стварэньня «Саюзу», як і спробы стварэньня партыяў Юрыям Васкрасенскім і Андрэям Дзьмітрыевым — гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі аб магчымым транзыце ўлады, аб магчымых выбарах пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі
  • Пра стварэньне партыі гаварылі яшчэ летась і Віктар Бабарыка, і Марыя Калесьнікава

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG