Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўстаноўчым зьезьдзе прарасейскай партыі старшынём абралі лідэра «Руси молодой»


Сяргей Лушч (зьлева) і праўладны палітоляг Аляксей Дзермант на паседжаньні грамадзкай плятформы «Дыялёг» ў траўні 2017 году
Сяргей Лушч (зьлева) і праўладны палітоляг Аляксей Дзермант на паседжаньні грамадзкай плятформы «Дыялёг» ў траўні 2017 году

Сяргея Лушча абралі старшынём партыі «Саюз», якая выступае за інтэграцыю з Расеяй. Такое рашэньне прынялі 6 сакавіка дэлегаты ўстаноўчага зьезду партыі.

У камэнтары агенцтву БелаПАН Сяргей Лушч заявіў, што цягам паўгоду мяркуе зарэгістраваць рэгіянальныя структуры і рыхтавацца да мясцовых выбараў, якія маюць адбыцца ў 2022 годзе.

На пытаньне, каго «Саюз» бачыць сваімі саюзьнікамі на цяперашнім палітычным полі Беларусі, Лушч адказаў: «Мы выходзім з досыць шырокім палітычным парадкам дня. Гэта ня толькі геапалітычны і цывілізацыйны выбар Рэспублікі Беларусь, пра які мы адкрыта заяўляем, — гэта саюз з Расеяй, паглыбленьне інтэграцыі. У нас дастаткова прагрэсіўны погляд на беларускую эканоміку, ёсьць свае прапановы, і тут мы гатовыя, скажам так, з правым спэктрам палітычных сілаў Рэспублікі Беларусь супрацоўнічаць, абменьвацца экспэртнымі меркаваньнямі».

На сходзе выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намесьнік старшыні пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Тэнгіз Думбадзэ. «Я веру ў ваш "Саюз", у вашую партыю, — цытуе яго БелаПАН. — Вядома, толькі пры адной умове: гэта не павінна ўдарыць па сувэрэнітэце нашай краіны, ні ў якім разе».

  • Сяргей Лушч — кіраўнік прарасейскай моладзевай арганізацыі «Русь молодая», якая працуе ў Беларусі з 2011 году.
  • «Русь молодая» зьяўляецца адэптам канцэпцыі рускага сьвету. У статуце арганізацыі сярод мэтаў прапісана «садзейнічаньне яднаньню народаў і дзяржаў славяна-рускага арэалу», а таксама «пабудова глябальнай безбарʼернай расейскамоўнай прасторы, заснаванай на адзінай гісторыка-культурнай і духоўнай традыцыі».
  • Выступаючы летась у кастрычніку на сходзе арганізатараў партыі, Лушч акцэнтаваў увагу на «важнасьці рэалізацыі праекту Саюзнай дзяржавы як адзіна магчымага геапалітычнага выбару Беларусі; на неабходнасьці прызнаньня Крыму расейскай тэрыторыяй, сувэрэнітэту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі».
  • На сайце ініцыятывы «Саюз» сказана, што гэта «добраахвотнае абʼяднаньне грамадзян і юрыдычных асоб Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь для сумеснай дзейнасьці, накіраванай на ўмацаваньне Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG