Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая справа за рэпост «экстрэмісцкага каналу» — цяпер у «Газеце Слонімскай»


Галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Мікалая Канановіча 7 красавіка апыталі ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Сілавікі на сайце выданьня знайшлі публікацыю, якая зьмяшчае рэпост тэлеграм-каналу, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, паведаміла БАЖ.

На наступным тыдні Мікалая Канановіча выклікаюць у міліцыю зноў.

Нядаўна рэдакцыю Hrodna.life і рэдактара Аляксею Шоту ў такой справе аштрафавалі больш як на 12 тысяч рублёў.

Друкаваная вэрсія «Газеты Слонімскай» была вымушаная спыніць выхад яшчэ ўвосень, калі ў рэдакцыі адбыўся ператрус і ў выданьня забралі тэхніку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG