Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латушкі, Матолькі і Ціханоўскай у Беларусі заблякавалі банкаўскія рахункі


Антон Матолька, архіўнае фота.
Антон Матолька, архіўнае фота.

Пра гэта ён сам паведаміў у сваім ТГ-канале. Раней улады прызналі ягоны тэлеграм-канал экстрэмісцкім і завялі на яго крымінальную справу.

КДБ расьсьледуе крымінальную справу, пачатую Генэральнай пракуратурай супраць удзельнікаў ініцыятывы BYPOL паводле факту арганізацыі 25 сакавіка «актаў тэрарызму» ў Менску і Барысаве.

У паведамленьні КДБ адзначаецца, што падазраваны ў спробе тэрарыстычнага акту Вячаслаў Маляйчук затрыманы і ўзяты пад варту. Разам з тым, паводле КДБ, да супрацьпраўнай дзейнасьці «незарэгістраванай арганізацыі» таксама нібыта датычныя палітыкі Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка, былыя сілавікі Ігар Макар, Андрэй Астаповіч і Станіслаў Лупаносаў, блогер Антон Матолька. Агулам — 17 грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой.

Пра блякаваньне свайго рахунку ў МТБанку расказаў і Павал Латушка.

Антон Матолька паведаміў, што зьявілася інфармацыя пра блякаваньне і іншых беларусаў, якія трапілі ў абноўлены сьпіс «тэрарыстаў».

5 красавіка таксама замарозілі банкаўскі рахунак Сьвятланы Ціханоўскай у «Беларусбанку». Як удакладніла яе прэс-сакратарка Ганна Красуліна, гэта зроблена «ў рамках правядзеньня мерапрыемстваў па замарожваньні сродкаў фізычных асобаў, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеяньняў» (цытата супрацоўніцы банку).

Адзіны даход, які прыходзіць на гэты рахунак, — сацыяльная пэнсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў. Цяпер памер выплаты складае 223 рублі на месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG