У Вільні адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і міністаркі замежных спраў Гішпаніі Марыяй Арансасу Гансалес Лая.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч расказаў пра «новыя ўмовы для палітычных» у ізалятары Жодзіна.
Праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек, асуджаных за ўдзел у мірных акцыях. Агулам у Беларусі 339 палітвязьняў.
Палітзьняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэксу.
7 красавіка суд Савецкага раёну Гомля (судзьдзя Аляксандар Мохараў) разгледзеў крымінальную справу 68-гадовага актывіста АГП, пэнсіянэра МУС Уладзімера Няпомняшчых.
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі запатрабаваў, каб допыт і пратакол допыту ў СК вяліся па-беларуску.
Савет міністраў Беларусі ўнёс зьмены ў Працоўны кодэкс, якія дазваляюць наймальніку звальняць работнікаў за адміністрацыйнае пакараньне ці заклікі да страйку. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі папраўкі ў першым чытаньні.
За выказваньне грамадзянскай пазыцыі звольнілі выкладчыкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту і Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
На Беларускай валютна-фондавай біржы вызначаны рэкордны курс даляра.
За першы квартал 2021 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьменшыліся на 528,5 млн даляраў (на 7,1%).
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com