Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за першы квартал скараціліся больш як на паўмільярда даляраў


За першы квартал 2021 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьменшыліся на 528,5 млн даляраў (на 7,1%). На 1 красавіка, паводле папярэдніх зьвестак, яны склалі 6 млрд 940 млн долараў супраць 7 млрд 468,5 млн на пачатак году, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага банку, перадае БелаПАН.

Гэтае зьніжэньне Нацбанк патлумачыў:

  • плянавай выплатай 310 млн даляраў пазык,
  • зьмяншэньнем кошту манэтарнага золата.

Паводле плянаў ураду, на канец году у золатавалютных рэзэрвах мусіць застацца ня менш як 6 млрд даляраў. Пры гэтым сёлета трэба выплаціць 3,3 мільярда даляраў доўгу.

«У існых эканамічных умовах прагназаванае зьніжэньне золатавалютных рэзэрваў да велічыні, эквівалентнай ня менш як двум месяцам імпарту тавараў і паслуг, не нясе празьмерных рызык для макраэканамічнай стабільнасьці», — казаў у студзені першы намесьнік кіраўніка Нацбанку Сяргей Калечыц.

Летась золатавалютныя рэзэрвы скараціліся на 1,9 млрд даляраў (на 20,5%). Асабліва істотна яны зьніжаліся ў сакавіку (на 1018,4 млн даляраў) і ў жніўні (на 1399,8 млн). Зьмяншэньне рэзэрваў было абумоўленае ростам дэвальвацыйных чаканьняў, якія, на думку эканамістаў, у сакавіку былі выкліканыя пандэміяй, а ў жніўні — палітычным крызісам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG