Такім чынам, агулам у Беларусі 339 палітвязьняў. Ніколі за ўсю гісторыю незалежнасьці краіны колькасьць зьняволеных пратэстоўцаў яшчэ не была такой вялікай.
Як адзначаюць праваабаронцы, ёсьць усе падставы сьцьвярджаць, што перасьлед названых асобаў носіць палітычна матываваны характар.
- 1. Сяргей Базук — асуджаны на 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч.1 арт. 339 КК
- 2. Сяргей Верашчагін — асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК
- 3. Андрэй Царонак — асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі паводле ч.1 і 2 арт. 339 КК
- 4. Міхаіл Юдзін — асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК
- 5. Міхаіл Яфімовіч — асуджаны на 2,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК
- 6. Вадзім Хіжнякоў — асуджаная на 2,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК
- 7. Андрэй Севяртока — асуджаны на 5,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК
- 8. Канстанцін Паляк — асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 364 КК
- 9. Іван Зянько — асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК
- 10. Аляксей Драб — асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК
- 11. Яўген Бароўскі — асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі паводле арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК
- 12. Уладзімер Кацкель — асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК
- 13. Яўген Зашчытаў — асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК
- 14. Аляксандар Шаўцоў — асуджаны на 2,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК
- 15. Аліна Войцех — асуджаная на 2 гады пазбаўленьня волі паводле арт. 364 КК.
«Лічым неабходным патрабаваць для палітычных зьняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненьні да іх судовых рашэньняў пры выкананьні права на справядлівы разбор, а таксама вызваленьня іх з-пад варты», — адзначаецца ў супольнай заяве праваабаронцаў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com