Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога амбасадара М’янмы ў Лёндане выгналі на вуліцу


Брытанскія паліцыянты перад амбасадай М’янмы ў Лёндане, 8 красавіка 2021
Брытанскія паліцыянты перад амбасадай М’янмы ў Лёндане, 8 красавіка 2021

Экс-амбасадару М’янмы ў Вялікай Брытаніі Чо Зо Міну давялося пераначаваць у сваёй машыне пасьля таго, як яго выдварылі з будынка амбасады ў Лёндане.

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, адзначаючы, што некалькі тыдняў таму Чо Зо Мін заклікаў вайскоўцаў, якія ўчынілі ў лютым пераварот у Мʼянме, вызваліць арыштаваную экс-прэм’ерку Аун Сан Су Чы і спыніць гвалт супраць дэманстрантаў.

Пасьля гэтага закліку хунта адклікала Чо Зо Міна з пасады амбасадара і ўлады Брытаніі былі вымушаныя прызнаць зьмену кіраўніцтва ў лёнданскай амбасадзе Мʼянмы ў адпаведнасьці зь Венскай канвэнцыяй.

Былы амбасадар Чо Зо Мін сказаў журналістам, што вечарам 7 красавіка вайсковы аташэ Мʼянмы ў Лёндане загадаў супрацоўнікам амбасады пакінуць памяшканьне, а самому Чо Зо Міну перадалі, што ён больш не амбасадар. Новае кіраўніцтва амбасады выклікала паліцыю, якая не давала Чо Зо Міну вярнуцца ў будынак.

«Гэта ў сваім родзе пераварот у цэнтры Лёндана… Вы бачыце, што яны акупавалі мой будынак», — сказаў Чо Зо Мін агенцтву Reuters.

У выніку перавароту ў М'янме 1 лютага ўладу ў краіне захапілі вайскоўцы. Яны ўзялі пад варту Аун Сан Су Чжы, лідэра «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю», якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах у лістападзе. Вайскоўцы абвінавачваюць яе партыю ў маштабных фальсыфікацыях. Яны распусьцілі ранейшы склад выбарчай камісіі і маюць намер правесьці праз год новыя выбары. У краіне пачаліся маштабныя акцыі супраць вайскоўцаў. З пачатку перавароту ў пратэстах загінула больш за 400 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG