Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае двух баўгарскіх дыпляматаў


Амбасада Баўгарыі ў Маскве
Амбасада Баўгарыі ў Маскве

Міністэрства замежных спраў Расеі абвясьціла пэрсонамі нон грата двух супрацоўнікаў амбасады Баўгарыі ў Маскве, паведамляецца на сайце ведамства.

На працягу 72 гадзін Расею павінны пакінуць першы сакратар консульскай службы Мікалай Панаётаў і першы сакратар службы па гандлёва-эканамічных пытаньнях амбасады Чаўдар Хрыстозаў.

Гэта зроблена ў адказ на высылку двух расейскіх дыпляматаў з Сафіі ў сакавіку. Тады МЗС Баўгарыі заявіў, што два расейскія дыпляматы ажыцьцяўлялі ў краіне дзейнасьць, несумяшчальную з Вэнскай канвэнцыяй аб дыпляматычных зносінах. Паведамлялася пра раскрыцьцё агентурнай сеткі, якая працавала ў інтарэсах Расеі. Усяго абвінавачваньні былі прад’яўленыя шасьці падазраваным, у тым ліку жонцы меркаванага рэзыдэнта расейскай выведкі.

Баўгарская дзяржаўная тэлевізія сьцьвярджала, што гаворка ідзе пра супрацоўнікаў расейскай выведкі Аляксандра Зінкіна і Максіма Рыбкіна, якія атрымлівалі дакумэнты з грыфам «NATO — сакрэтна». Паводле дадзеных тэлеканала, існуюць апэратыўныя дадзеныя аб сустрэчах іх жонак Алены Зінкінай і Яўгеніі Сафронавай з жонкай Івана Іліева, так званага рэзыдэнта. Задачай «рэзыдэнта» было пабудаваць сетку агентаў.

Баўгарыя з кастрычніка 2019 году выслала шасьцярых дыпляматаў праз падазрэньні ў шпіянажы. У сьнежні баўгарскія ўлады абвясьцілі пэрсонай нон грата ваеннага, ваенна-паветранага і ваенна-марскога аташэ пры пасольстве. Паводле дадзеных пракуратуры, расеец з 2017 году зьбіраў зьвесткі, якія ўтрымліваюць дзяржаўную таямніцу, у тым ліку інфармацыю аб колькасьці амэрыканскіх вайскоўцаў у Баўгарыі падчас сумесных вучэньняў дзьвюх краінаў. Ведамства сьцьвярджала, што расейскі дыплямат завэрбаваў грамадзяніна Баўгарыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG