Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Эўранэсьце заклікала да міжнароднага пасярэдніцтва ў дыялёгу паміж рэжымам і грамадзтвам Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пасяджэньні Эўранэсту — парлямэнцкай асамблеі дзяржаваў Эўразьвязу і таксама дзяржаваў, якія ўваходзяць у праграму ЭЗ «Усходняе партнэрства»

Ціханоўская ў сваім выступе заявіла:

Палітыка «Ўсходняга партнэрства» мае важнае значэньне для пабудовы і ўмацаваньня ўстойлівых дэмакратычных грамадзтваў у рэгіёне. І гэта тое, да чаго імкнецца народ Беларусі.

Праз фальсыфікацыю выбараў і парушэньне правоў чалавека Рада Эўразьвязу вырашыла панізіць узровень супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў межах «Усходняга партнэрства» на непалітычны ўзровень і актывізаваць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю.

Грамадзянская супольнасьць — гэта аснова непахіснасьці беларусаў перад абліччам рэпрэсіяў. У адказ улады ўключаюць праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці і незалежныя СМІ ў сьпіс тэрарыстаў. Людзі, якія хочуць дэмакратыі, росквіту і стабільнасьці для сваёй краіны і хочуць гэтага дасягнуць мірным шляхам, разглядаюцца як тэрарысты.

Апошнім часам каля 800 тысяч беларусаў падтрымалі заклік да перамоваў па ўрэгуляваньні крызісу. Мы працавалі з Эўразьвязам, краінамі яго чальцамі, АБСЭ і ЗША.

Перамовы будуць сканцэнтраваныя на трох асноўных прыярытэтах:

1. Нацыянальны дыялёг і прымірэньне на аснове вызваленьня ўсіх палітвязьняў і аднаўленьня іх правоў;

2. Другое і галоўнае — новыя свабодныя і сумленныя выбары;

3. Рэформа палітычнай сыстэмы, аднаўленьне вяршэнства закону і павага правоў чалавека.

  • Мы лічым, што АБСЭ зьяўляецца адпаведнай плятформай для гэтых перамоваў, бо ў яе ўваходзіць шырокае кола чальцоў. Некалькі дзяржаваў –чальцоў ЭЗ могуць адыграць вырашальную ролю ў пасярэдніцтве паміж рэжымам і грамадзтвам.
  • Яны могуць стаць гарантамі абавязаньняў, якія бакі перамоваў возьмуць на сябе. Мы прыкладаем усе намаганьні для таго, каб адбыўся мірны дэмакратычны пераход.
  • У сувязі з гэтым мы вітаем перамовы аб запуску комплекснага пляну эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Гэты плян мае вырашальнае значэньне для дэмакратычнага пераходу.
  • Заключэньне пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму — важны крок. Аднак мы хацелі б, каб у новай Беларусі беларусы маглі езьдзіць у краіны ЭЗ бязь візаў.
  • Новая Беларусь стане надзейным партнэрам ЭЗ, які будзе спрыяць стабільнасьці, бясьпецы і росквіту рэгіёну Ўсходняга партнэрства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG