Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: заявы Прагі павінны былі «перакрыць» дадзеныя аб падрыхтоўцы перавароту ў Менску


Марыя Захарава

Паводле словаў дыпляматкі, Расея ў бліжэйшы час аб’явіць аб канкрэтных кроках у адказ на высылку супрацоўнікаў амбасады РФ у Чэхіі

Захад хацеў «перакрыць» інфармацыю аб падрыхтоўцы ў Беларусі дзяржаўнага перавароту заявамі Прагі аб высылцы расейскіх дыпляматаў. Пра гэта заявіла ў нядзелю афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры тэлеканала «Россия-1», перадае ТАСС.

Захарава адзначыла сатырычнасьць сытуацыі, якая склалася.

«Яны не маглі не разумець, якая будзе рэакцыя, таму што іх дзеяньні карыкатурныя. Навошта яны гэта робяць? Таму што любой цаной трэба адвесьці ўвагу ад факталягічнай інфармацыі», — дадала яна.

Дыпляматка таксама адзначыла, што чэскія ўлады сваімі дзеяньнямі прадэманстравалі адсутнасьць самастойнай лініі ў міжнародных справах і ў адносінах з Расеяй.

Расея ў бліжэйшы час абʼявіць аб канкрэтных у адказ кроках на высылку супрацоўнікаў амбасады РФ у Чэхіі, паведаміла Захарава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG