Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забаранілі прадаваць некаторую прадукцыю Nivea. Раней кампанія адмовілася спансаваць чэмпіянат сьвету ў Беларусі


Паведамленьне ў Інстаграме, у якім Nivea адмаўляецца спансаваць чэмпіянат сьвету

Пастанову на ўвядзеньне часовых санітарных мераў, якія забараняюць увозіць і распаўсюджваць у Беларусі асобныя найменьні парфумэрна-касмэтычнай прадукцыі гандлёвай маркі Nivea, падпісаў 6 красавіка намесьнік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандар Тарасенка.

Як сьцьвярджае Мінздароўя, спэцыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы выявілі шэраг парушэньняў, у тым ліку:

  • продаж прадукцыі без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць якасьць і бясьпеку,
  • невыкананьне яе тэрміну прыдатнасьці,
  • адсутнасьць з боку суб’ектаў гаспадараньня вытворчага кантролю ў дачыненьні да прадукцыі,
  • па асобнай прадукцыі Nivea выявілі «неадпаведнасьць патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу «Аб бясьпецы парфумэрна-касмэтычнай прадукцыі» ў частцы маркіроўкі (на ёй не было інфармацыі аб найменьні і месцы знаходжаньня арганізацыi, якая прымае прэтэнзіі ад спажыўцоў, або назва прадукцыі не адпавядае яе складу інгрэдыентаў).

Агулам санітарна — эпідэміялягічная служба Беларусі забароніла рэалізацыю амаль 3 тысяч адзінак парфумэрна-касмэтычнай прадукцыі розных вытворцаў, адзначае ведамства.

У студзені кампанія Nivea разам з кампаніямі Liqui Moly, Škoda і Tissot адмовілася спансаваць чэмпіянат сьвету ў хакеі, у выпадку калі яго вырашаць праводзіць у Беларусі з прычыны палітычнай сытуацыі ў Беларусі і парушэньняў правоў чалавека ў краіне. У выніку чэмпіянат сьвету перанесьлі зь Беларусі: ён пройдзе ў Рызе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG