Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шклове затрымалі зяця Рыгора Кастусёва Зьмітра Антончыка


Зьміцер Антончык, архіўнае фота
Зьміцер Антончык, архіўнае фота

У Шклове 13 красавіка затрымалі Зьмітра Антончыка, зяця старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла праваабарончая група Mayday.

Прычына затрыманьня пакуль невядомая.

Як сказала яго жонка, Зьмітра спынілі супрацоўнікі ДАІ і адвезьлі ў мясцовы РАУС, паведаміў «Магілёўскі рэгіён».

Напярэдадні вечарам у Шклове затрымалі самога Рыгора Кастусёва. Яго адвезьлі ў менскі ізалятар КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG