Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія пачне скідаць ваду з АЭС «Фукусіма» ў акіян


Два рэактары «Фукусімы», якія пацярпелі ў выніку землятрусу і цунамі. 16 сакавіка 2011 году

У аўторак на пасяджэньні ўраду Японіі было прынята рашэньне аб скідваньні ў акіян вады, якая выкарыстоўвалася для ахалоджваньня рэактараў на атамнай электрастанцыі «Фукусіма», разбуранай у 2011 годзе ад землятрусу і цунамі.

1,25 мільёна тон радыяактыўнай вады знаходзяцца цяпер у адмысловых адстойніках, разьмешчаных на тэрыторыі электрастанцыі. Яны пастаянна папаўняюцца, бо працягваецца выцяканьне вады з-пад гермэтычнай абалонкі ядзернага рэактара. Чакаецца, што гэтыя сховішчы будуць перапоўненыя да канца наступнага году.

Паводле прэм’ер-міністра Японіі Есіхідэ Cyгі, зьліў вады ў Ціхі акіян зьяўляецца «найбольш рэалістычным варыянтам». Канчатковая кансэрвацыя электрастанцыі немагчымая без вырашэньня праблемы радыеактыўнай вады.

Пытаньне зьліву вады ў Ціхі акіян абмяркоўвалася японскім урадам некалькі гадоў на фоне грамадзкіх пратэстаў і занепакоенасьці наступствамі такога кроку для навакольнага асяродзьдзя.

Згодна з плянам, перад скідам ў акіян радыяактыўная вада будзе ачышчаная, у вадзе застанецца ў прыкметных аб’ёмах толькі адзін радыяактыўны кампанэнт — трыцій, які, як лічыцца, у невялікай колькасьці не ўяўляе небясьпекі для чалавека і навакольнага асяродзьдзя.

  • Скідваньне вады мусіць пачацца праз два гады пасьля ўзьвядзеньня збудаваньняў для яе ачысткі.
  • Увесь гэты працэс зойме каля трыццаці гадоў і будзе праходзіць пад кантролем Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG