Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улады баяцца іх як лідэраў супраціву». Бацька Міколы Дзядка пра новыя абвінавачаньні сына ў тэрарызьме. ВІДЭА


Палітвязень Мікола Дзядок (зьлева) і ягоны бацька Аляксандар

Сьледчы камітэт Менску паведаміў, што ў дачыненьні да палітвязьня Міколы Дзядка завялі яшчэ дзьве крымінальныя справы.

Раней адносна дзеяньняў Мікалая Дзядка завялі крымінальную справу паводле 1 часткі 342 артыкула («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Цяпер дадаліся 3 частка 361 артыкула («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы») і частка 1 артыкула 295-3 («незаконныя дзеяньні адносна прадметаў, паражальныя дзеяньні якіх заснаваныя на выкарыстаньні гаручых матэрыялаў»).

«У новых справах гаворыцца пра тое, што Мікалай у сваім тэлеграм-канале нібыта рабіў выказваньні, якія замахваюцца на нацыянальную бясьпеку Беларусі. Дзіўна, што ў аснову гэтага абвінавачаньня будзе пакладзена меркаваньне экспэрта, які будзе вырашаць, ці ўтрымліваюцца ў відэароліках Мікалая дзеяньні, якія наносяць шкоду нацыянальнай бясьпецы. Сам факт, што гэта будзе вырашаць нейкі экспэрт, а ня суд, ня сьледзтва, не пракурор, кажа пра тое, што гэта ўсё высмактана з пальца», — так бачыць новыя абвінавачаньні бацька Міколы Дзядка, былы сьледчы і судзьдзя Аляксандар Дзядок.

Другое новае абвінавачаньне тычыцца бутэлек з гаручай сумесьсю, якія нібыта знайшлі ў доме, дзе знаходзіўся Мікалай Дзядок у час свайго затрыманьня з 11 на 12 лістапада 2020 году.

«Тут дзіўна ўсё. Спачатку адзін артыкул, пасьля яны чатыры месяцы маўчаць, нічога ня робяць, і раптам зьяўляюцца два іншыя артыкулы. Бутэлькі ж былі адразу, падчас затрыманьня... Улады проста баяцца такіх людзей, як Мікола, і трымаюць іх у турмах, каб яны ня сталі лідэрамі і арганізатарамі росту нашага супраціву», — сказаў Аляксандар Дзядок.

Мікалай Дзядок не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца даваць паказаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG