Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра магчымае прызнаньне бел-чырвона-белага сьцягу «экстрэмісцкім»


Мітрапаліт Веніямін (у цэнтры).

«Дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэньня палітычных поглядаў».

Вольга Севярынец, жонка палітычнага зьняволенага і лідэра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, апублікавала на Facebook тэкст ліста, які напісаў у адказ Паўлу кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) мітрапаліт Веніямін.

Кіраўнік БПЦ даў адказы на некаторыя пытаньні і заклікі палітыка, але не на ўсе: на «іншыя пытаньні», піша ён, «неаднаразова даваліся адказы ў выступах і інтэрвію». Што адказаў Веніямін:

  • Бел-чырвона-белыя палоскі на мантыі архіярэяў гэта «струмяні», якія «служаць напамінам пра Прычасную кроў Збаўцы на белай Плашчаніцы», але «дадзенае спалучэньне колераў тканіны стала выкарыстоўвацца, акрамя названага вышэй выпадку, не з рэлігійнай, а з палітычнай мэтай».
  • Бел-чырвона-белы сьцяг — ня «сьцяг Хрыста», бо ў Хрыста не было сьцяга і нават не было «дзе галавы прытуліць».
  • «Каб бел-чырвона-белы сьцяг ня быў прызнаны экстрэмісцкім, бачыцца дастатковым не выкарыстоўваць яго для выражэньня палітычных поглядаў».

Таксама ён пажадаў палітычнаму зьняволенаму «з карысьцю для душы правесьці час Вялікага поста».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG