Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БПЦ замянілі прэсавага сакратара Лепіна, словамі якога абурыўся Лукашэнка


Звольнены прэсавы сакратар БПЦ Сяргей Лепін.

«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптаньне лямпад і абразкоў?», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

27 лістапада 2020 году мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін прызначыў выканаўцам абавязкаў старшыні Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы іераманаха Афанасія (Сакалова). Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце БПЦ.

Мітрапаліт задаволіў прашэньне протаіерэя Сергія Лепіна аб звальненьні па ўласным жаданьні, выказаўшы яму падзяку за шматгадовую працу.

Іераманах Афанасій, у сьвеце Юры Мікалаевіч Сокалаў, атрымаў сьвецкую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце (1994 г.), духоўную — у Менскіх духоўных сэмінарыі (1994 г.) і акадэміі (1999 г.), кандыдат багаслоўя.

На гэтым тыдні айцец Сяргей Лепін звольніўся па ўласным жаданьні. 15 лістапада Лепін асудзіў руйнаваньне сілавікамі ў чорным мэмарыялаў забітага актывіста Рамана Бандарэнкі.

«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптаньне лямпад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мэмарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог? У чым сэнс? Ня ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленьне — яно ўзгоднена? З кім?», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

18 лістапада яго словы працытаваў на нарадзе па актуальных пытаньнях зьнешняй палітыкі Аляксандар Лукашэнка і даручыў кіраўніку сваёй адміністрацыі і генэральнаму пракурору разабрацца.

На наступны дзень Генэральная пракуратура абвясьціла афіцыйныя папярэджаньні Лепіну і дапаможнаму біскупу Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Юрыю Касабуцкаму, які таксама выступіў з крытыкай дзеяньняў уладаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG