Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец папрасіў мітрапаліта Веньяміна абараніць бел-чырвона-белы сьцяг


Мітрапаліт Веніямін
Мітрапаліт Веніямін

Палітвязень просіць прадстаўніка Праваслаўнай царквы выступіць за нацыянальны сымбаль Беларусі.

Павал Севярынец напісаў мітрапаліту Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Веньяміну з просьбай заступіцца за бел-чырвона-белы сьцяг як хрысьціянскі сымбаль. Пра гэта на фэйсбуку напісала жонка палітвязьня Вольга Севярынец.

У 1995 годзе Ніл Гілевіч зьвяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай — патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сьцяга. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.

Пэтыцыя ў абарону бел-чырвона-белага сьцяга за некалькі дзён набрала 103 тысячы подпісаў. Таксама студэнты і выкладчыкі БДУ прасілі спыніць падрыхтоўку законапраектаў аб прызнаньні сымбалю экстрэмісцкім. Пра такую падрыхтоўку раней паведамляла Генпракуратура.

Калектыўную заяву, у якой просяць прызнаць бел-чырвона-белую сымболіку экстрэмісцкай і, адпаведна, забараніць яе, падпісалася ўсяго каля 100 чалавек.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк паведаміў, што распрацоўкі падобнага заканадаўчага акту няма ў пляне падрыхтоўкі на 2021 год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG