Любыя выбары – гэта агульнанацыянальная дыскусія пра шляхі краіны. Асаблівыя ўмовы выбарчай кампаніі робяць альтэрнатыўнае бачаньне вядомым усёй краіне, а ня толькі вузкаму колу актывістаў. У Беларусі дзьве меншасьці – «толькі Лукашэнка» і «абы не Лукашэнка», а паміж імі – беларуская большасьць.
Адразу пасьля вызваленьня ён заявіў, што мае намер вярнуцца ў актыўную палітыку.
Расейскія і турэцкія вайскоўцы ў чацьвер узялі ўдзел у баявых дзеяньнях у сырыйскай правінцыі Ідліб, дзе атрады ўзброенай апазыцыі зрабілі спробу адбіць у арміі сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада частку страчаных раней тэрыторый.
Раней ён быў прызнаны вінаватым па абвінавачваньнях ў дачы хлусьлівых паказаньняў у Кангрэсе, перашкодзе правасудзьдзю і аказаньні ціску на сведак.
Ці чакаць нам палітыка-эратычных эфіраў з Губарэвічам, Казловым, Севярынцам і Янукевічам?
Дзяржава акцэнтавала ўвагу на сваіх дасягненьнях, а ў альтэрнатыўнай справаздачы больш гаворыцца аб праблемах.
Віны Станіслаў Паўлінковіч не прызнаў, але пацьвердзіў, што ўдзельнічаў у пратэставай акцыі, бо «разглядае інтэграцыю з Расеяй пагрозаю сувэрэнітэту Беларусі».
Магчыма, што гэтыя суткі не апошнія: наступнае паседжаньне адбудзецца ў тым жа судзе 24 лютага.
Амэрыканскі капіталізм стаў тэмай актыўнай дыскусіі ў Лас-Вэгасе ўвечары ў сераду, калі шэсьць дэмакратаў, якія балятуюцца ў прэзыдэнты, абаранялі свае плятформы напярэдадні кокусаў у Нэвадзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацтвердзіў, што намесьнік міністра абароны па палітычных пытаньнях Джон Руд быў звольнены пасьля двух гадоў знаходжаньня на пасадзе.
Берасьцейскі гарвыканкам ня будзе рабіць беларускую вэрсію сайта, бо «гэта не зьяўляецца абавязковым патрабаваньнем заканадаўства».
Апэляцыйны суд у Сэуле асудзіў былога прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Лі Мён Бака на 17 гадоў турмы за карупцыю.
Украінскаму журналісту Станіславу Асееву 30 гадоў. 29 сьнежня яго вызвалілі з данбаскага палону ў межах абмену паміж так званымі «ДНР» і Ўкраінай. У месцах зьняволеньня, адно зь якіх Асееў называе канцлягерам, «данецкім Дахаў» мужчына правёў два з паловай гады.
Сёньня пачынаецца візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Эгіпет, заплянаваныя яго перамовы з прэзыдэнтам Абдэлем Фатахам Ас-Сісі. Параўнайма двух кіраўнікоў
У аўторак грамадзяніну Мэксыкі, арыштаванаму ў Маямі, прад’явілі абвінавачаньні ў тым, што ён дзейнічаў у якасьці «незарэгістраванага замежнага агента» на заданьне расейскай выведкі.
Пра тое, якога разьвіцьця падзей можна чакаць ад спрэчкі паміж Менскам і Масквой, у эксклюзіўным інтэрвію для «Голасу Амэрыкі» расказаў палітоляг, дырэктар праграм Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Германскага фонду Маршала Ёрг Форбрыг.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вызваліў Уладзіслава Суркова ад пасады памочніка прэзыдэнта, паведаміла прэсавая служба Крамля.
Больш за 120 лекараў і псыхолягаў патрабуюць спыніць «псыхалягічныя катаваньні і мэдычную нядбайнасьць» у дачыненьні да заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа, які з красавіка знаходзіцца ў турме для асабліва небясьпечных злачынцаў Белмарш пад Лёнданам.
Нямецкі кансэрватыўны дэпутат Норбэрт Рэтген заявіў, што далучыцца да суперніцтва за пасаду лідэра ХДС (Хрысьціянска-дэмакратычны саюз) і будучага кандыдата ў канцлеры Нямеччыны. «Гэта нечаканая кандыдатура», — адзначае Reuters.
Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што расейскія ўлады імкнуцца інкарпараваць Беларусь у склад Расеі. Ці праўда, што ў Расеі павялічылася доля прыхільнікаў далучэньня Беларусі да РФ?
Шмат па якіх парамэтрах Кітай пераўзыходзіць Беларусь, пры гэтым ён набыў такую перавагу адносна нядаўна. Уяўленьне, што моц і вага Кітаю тлумачацца толькі яго гіганцкімі памерамі, ужо не зусім дакладнае.
Цяпер Расея можа зьвярнуцца са скаргай у Вярхоўны суд Нідэрландаў.
Мэта візыту, як сказаў Крыстафэр Соча на сёньняшняй сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Беларусі, «знайсьці новыя тэмы для партнэрства».
Першы кіраўнік незалежнай Літвы Вітаўтас Ландсбергіс у інтэрвію Свабодзе заявіў, што калі Беларусь хоча быць сапраўды незалежнай дзяржавай, то павінна адмовіцца ад АЭС, якую ён называе «цалкам крамлёўскім праектам».
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у тэлевізыйным звароце заявіў, што будзе дамагацца поўнай перамогі ў Алепа і Ідлібе, перадае «Голас Амэрыкі».
«Беларусы спакойныя і трывучыя. Але і мы былі спакойнымі і трывучымі людзьмі — трываеш да моманту, пакуль цябе не пачнуць забіваць. Тады таксама пачынаеш забіваць».
Падпісанты зьвяртаюць увагу на тое, што суд не праверыў заявы пра прымус да дачы паказаньняў, пра жорсткае абыходжаньне і пагрозы катаваньнямі,
Выступ Віктара Каліны плянаваўся на 16 лютага ў докшыцкім Цэнтры культуры, але ахвочых купіць квіток не знайшлося.
Амаль 875 тысяч сырыйцаў, у асноўным жанчыны і дзеці, пакінулі свае дамы на кантраляваным паўстанцамі паўночным захадзе краіны.
Экспэрт расейскага Фонду нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі (РФ) Ігар Юшкоў заявіў, што калі Беларусь пачне адбор транзытнай нафты, як пагражаў Лукашэнка, гэта будзе лічыцца крадзяжом, і пацягне за сабой шматлікія судовыя пазовы.
Паўло Клімкін мяркуе, што будаўніцтва Расеяй атамнай станцыі ў Астраўцы зьяўляецца небясьпечным праектам.
У 2019 годзе 18% амэрыканцаў заяўлялі, што ўспрымаюць Расею пазытыўна — найніжэйшы паказьнік ад 2007 году. Што да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, то найбольш ухваляюць яго дзеяньні на міжнароднай арэне баўгары, найменш — швэды.
Вадзім Красікаў, які застрэліў у Бэрліне выхадца з Грузіі Зэлімхана Хангашвілі, перад паездкай у Эўропу трэніраваўся на базе спэцназу ФСБ «Вымпел» і наведваў антытэрарыстычнае ўпраўленьне ФСБ, гаворыцца ў расьсьледаваньні.
Шэсьць чалавек падалі дакумэнты на ўдзел у праймэрыз па вылучэньні адзінага кандыдата ад абʼяднанай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары. Мікалай Статкевіч агучыў свой плян.
У Вільні адбыўся першы зьезд Руху супраць Беларускай АЭС. Ён пазыцыянуе сябе як арганізацыю шырокага спэктру палітычных сілаў, якая будзе дамагацца закрыцьця станцыі ў Астраўцы. Але нават у самой у Літве ня ўсім палітыкам з гэтым рухам па дарозе.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў выказаў надзею «на працяг расейска-эўрапейскага супрацоўніцтва на раўнапраўнай, узаемавыгаднай аснове», нягледзячы на санкцыі з боку Брусэлю.
Рытуальныя клішэ — так МЗС бачыць санкцыі Эўразьвязу.
Пазыцыі ЗША і Эўропы адносна стану трансатлянтычных адносін сур’ёзна разышліся на Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы 15–17 лютага, паведамляе Голас Амэрыкі.
Выклікаў і пагрозаў памежнай бясьпецы з году ў год не становіцца менш, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас зацьвярджэньня рашэньня пра ахову дзяржаўнай мяжы.
Трамп 16 лютага абмеркаваў сытуацыю па тэлефоне з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам і выказаў занепакоенасьць гвалтам у Ідлібе.
Кіраўнік карпарацыі Facebook Inc. і стваральнік аднайменнай сацыяльнай сеткі Марк Цукербэрг расказаў, што штодня адміністратары выдаляюць каля мільёна фальшывых акаўнтаў.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 16 лютага падаў заяўку на ўдзел у выбарах адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі як апошні з прэтэндэнтаў.
Паліцыя ў Азэрбайджане 16 лютага затрымала трох лідэраў апазыцыйных партый і больш за 100 актывістаў, ня даўшы ім узяць удзелу ў акцыі пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся тыдзень таму.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць неабходным ліквідаваць Саюзную дзяржаву і ўзнавіць мяжу з Расеяй.
Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падала заяўку для ўдзелу ў праймэрыз апазыцыі.
Кіраўнік Беларусі прыехаў у Раўбічы, каб праверыць, як рыхтуецца спартыўны комплекс да чэмпіянату Эўропы па біятлёне.
Міністар энэргетыкі ЗША Дэн Брует заявіў у суботу, 15 лютага, у Мюнхэне на канфэрэнцыі бясьпекі, што Расея ня зможа самастойна скончыць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток- 2» пасьля таго, як яно перапынілася праз амэрыканскія санкцыі.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр заявіў, што Кітай уяўляе для ЗША больш сур'ёзную пагрозу, чым Расея.
Амбасадарка Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі ў сумяшчэньні Алена Купчына пакідае пасаду.
Наўмыснае ўтойваньне або няправільнае паведамленьне пра сымптомы новага каранавіруса COVID-19 будзе лічыцца крымінальным злачынствам, абвясьціў 15 лютага суд у Кітаі. Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на кітайскую газэту Beijing Daily.
Загрузіць яшчэ