Адміністрацыя Дональда Трампа абвясьціла ў пятніцу, што абмяжоўвае легальную іміграцыю з шасьці дадатковых краін, якія, па словах чыноўнікаў, не адпавядаюць стандартам бясьпекі. Беларусі сярод іх няма, паведамляе агенцтва AP.
Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч не плянуе ўдзельнічаць у працэдуры выбару адзінага кандыдата ад апазыцыі, але падтрымлівае кандыдатуру Паўла Севярынца. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.
Урад Польшчы вырашыў набыць у ЗША 32 зьнішчальніка-бамбавіка F-35A Lightning II коштам 4,6 млрд даляраў. У пятніцу бакі падпісалі кантракт. Першыя машыны зьявяцца ў Польшчы ў 2026 годзе.
Рашэньне аб будаўніцтве дома мае грыф «для службовага карыстаньня». Яно прынятае з дазволу Аляксандра Лукашэнкі.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН назвала «Беларусам году — 2019» сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Калі б рэфэрэндум па Brexit адбыўся сёньня, то 40 адсоткаў брытанцаў прагаласавалі за выхад, супраць — 45%. 13% ня ўдзельнічалі б у такім рэфэрэндуме альбо не ведаюць, як бы галасавалі, гаворыцца ў дасьледаваньні брытанскага дасьледчага цэнтру YouGov.
Мішусьцін спадзяецца ў поўнай меры раскрыць патэнцыял «саюзнай дамовы»
Свабода тлумачыць асноўныя дэталі Brexit і наступствы гэтага кроку.
Раптоўная праверка баяздольнасьці беларускага войска пачалася празь дзесяць дзён пасьля прызначэньня новага міністра абароны Віктара Хрэніна.
Злучаныя Штаты Амэрыкі падтрымліваюць памкненьні Ўкраіны ўмацаваць дачыненьні з Эўразьвязам і да сяброўства ў Паўночна-атлянтычным альянсе.
Кантакты кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў бліжэйшы час не плянуюцца, але паміж Масквой і Менскам ажыцьцяўляюцца кансультацыі на экспэртным узроўні, цытуе Інтэрфакс прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо па выніках візыту ў Кіеў выступае на супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. 1 лютага Пампэо прыбудзе ў Менск.
«Вайна ідзе, а вы балбатнёй займаецеся» — заявіў Аляксандар Лукашэнка 28 студзеня на нарадзе з чыноўнікамі ў Віцебскай вобласьці.
Лідэры палітычных партый перадалі пісьмовы зварот Дзяржаўнаму сакратару ЗША Майку Пампэо, які 1 лютага мае наведаць зь візытам Беларусь.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо прыбыў у Кіеў, ён абмяркуе з кіраўніцтвам Украіны супрацоўніцтва і барацьбу з расейскай агрэсіяй. 1 лютага Пампэо прыбудзе ў Менск.
31 студзеня а 23.00 паводле лёнданскага часу Вялікая Брытанія афіцыйна пакіне Эўразьвяз у рамках Брэксыту.
У рэзалюцыі, якую 30 студзеня прыняла Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ), Расею афіцыйна прызналі «бокам менскіх дамоўленасьцяў». Рэзалюцыю зацьвердзілі большасьцю галасоў — 49 супраць 17.
Дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч тлумачыць, чаму такая важная для Менску падтрымка незалежнасьці Беларусі з боку Вашынгтону, і заяўляе, што Беларусь пры гэтай уладзе не адмовіцца ад саюзьніцкіх адносінаў з Расеяй, а Вашынгтон ня будзе гэтага патрабаваць.
Камуністычная партыя Кітаю зьяўляецца «цэнтральнай пагрозай нашага часу», заявіў 30 студзеня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёньня, камэнтуючы прызначэньне дырэктарам дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Ігара Кудрэвіча, а намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта — Генадзя Богдана.
Гэта вынікае з апытаньня, якое правёў Лявада-цэнтар. Кожны трэці рэспандэнт аддаў перамагу таму, каб пасьля 2024 году Пуцін сышоў з палітыкі. 27% апытаных хочуць, каб Пуцін заставаўся прэзыдэнтам Расеі і пасьля 2024 году
У сырыйскай правінцыі Ідліб пры ўдарах расейскай авіяцыі забітыя ня менш за 10 мірных грамадзян, некалькі дзясяткаў атрымалі раненьні.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на сапраўдны прарыў у адносінах з Кітаем. Пра гэта ён заявіў, прызначаючы амбасадарам Беларусі ў гэтай краіне Мікалая Снапкова, які дагэтуль займаў пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, паведамляе БелТА.
У Пецярбургу былі затрыманыя два ўраджэнцы Кыргізстану: 22-гадовыя Ісламбек Парпіеў і Мухамадазіз Ішматаў.
ЗША і Канада ўвялі санкцыі супраць тых, хто ўдзельнічае ў арганізацыі незаконных «выбараў» у анэксаваным Расеяй Крыме.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 30 студзеня прызначыў Валерыя Бельскага намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, паведамляе БелТА.
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк упершыню ўскосна пракамэнтаваў «цукровую справу» тэлекампаніі «Беларусь 4. Гродна» падчас візыту ў Горадзенскую вобласьць.
Эўрапарлямэнт большасьцю галасоў ухваліў пагадненьне аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. За дакумэнт прагаласаваў 621 дэпутат, 49 былі супраць і 13 устрымаліся.
У вёсцы Залешаны на Беласточчыне ўшанавалі памяць ахвяраў атраду Рамуальда Райса «Бурага», у тым ліку забітых дзяцей і жанчын. Пра гэта піша Gazeta Wyborcza.
Злучаныя Штаты хочуць глыбейшых сувязяў з Узбэкістанам і Казахстанам, ня кажучы ўжо пра іншыя краіны на маршруце Майка Пампэо — Украіну і Беларусь. Але паездку дзяржаўнага сакратара можа азмрочыць палітыка на радзіме.
Больш за дзесяць міжнародных авіякампаній прыпынілі рэйсы ў Кітай з прычыны ўспышкі эпідэміі каранавіруса.
Група праграмістаў з Чэхіі бясплатна распрацавала і перадала ўраду сэрвіс пасьля таго, як стала вядома, што замову яго — без адкрытага конкурсу — Міністэрства транспарту ацаніла ў 401 млн чэскіх крон (амаль €16 млн).
Новы прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін прызначыў Сяргея Прыходзьку, які да гэтага быў у камандзе Дзьмітрыя Мядзьведзева намесьнік кіраўніка апарату ўраду, сваім памочнікам.
У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Ідэю праймэрыз для вылучэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі варта ацэньваць праз параўнаньне з рэальнымі альтэрнатывамі
Дакумэнт аб прыярытэтах партнэрства Беларусі і Эўразьвяза гатовы на 95 адсоткаў, паведаміў 29 студзеня ў Магілёве амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль.
Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас адкінуў плян прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ва ўрэгуляваньні ізраільска-палестынскага канфлікту.
У сьнежні 2019-га і студзені 2020 году ў Беларусі прайшло больш за 170 судоў над актывістамі за ўдзел у акцыях супраць паглыбленьня інэграцыі з Расеяй. І суды працягваюцца.
За палітычную інтэграцыю зь Беларусьсю ў той ці іншай форме — 23% расейцаў. Аб’ект беларускага абурэньня пагрозай аншлюсу — 72% расейцаў, якія зусім не зацыкленыя на далучэньні Беларусі да РФ любой цаной.
Нафтавыя кампаніі групы «Сафмар», падкантрольнай бізнэсоўцу Міхаілу Гуцэрыеву, у лютым 2020 году маюць намер паставіць у Беларусь яшчэ 250 тысяч тон нафты, у дадатак да 500 тысяч тон, пастаўленых у студзені.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 28 студзеня прадставіў мірны плян, распрацаваны яго адміністрацыяй з мэтай урэгуляваць канфлікт паміж Ізраілем і палестынцамі.
Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі крытычна ацэньвае працэдуру «праймэрыз» дзеля абраньня адзінага кандыдата ад апазыцыі і заяўляе, што ўлады менш за ўсё баяцца няўдзелу апазыцыі ў прэзыдэнцкіх выбарах
Пра гэта кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў паведаміў агенцтву Інтэрфакс. Токараў таксама заявіў, што кампанія ў студзені пераразьмеркавала нафту, якая магла б быць пастаўленая на НПЗ Беларусі.
Працоўная група для падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю Расеі прапанавала ўвесьці ў асноўны закон краіны больш за сто новых пунктаў, паведамляе выданьне «Коммерсант».
Дзьмітрыя Казлова, якія вядзе блог пад нікам Шэры Кот, асудзілі ўжо на 120 сутак арышту за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі. Гэта абсалютны рэкорд. Свабода паглядзела, каму і за што даюць такое пакараньне.
Лінас Лінкявічус прыедзе ў Беларусь 3 лютага. На мінулым тыдні балтыйскае агенцтва BNS паведаміла, што кіраўнік МЗС Літвы падчас візыту ў Менск можа прапанаваць Беларусі альтэрнатыву імпарту нафты і газу.
Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Расея перашкаджае рэжыму спыненьня агню ў Сырыі. Майк Пампэо назваў «бязьлітаснымі» дзеяньні расейскіх войскаў, а таксама праіранскай радыкальнай групоўкі «Хезбала».
Наваполацкі завод «Нафтан» пачаў перапрацоўку нарвэскай нафты Johan Sverdrup, паведаміў гендырэктар «Нафтану» Аляксандар Дзямідаў, якога цытуе «Весьнік Нафтана».
Вярхоўны суд ЗША 27 студзеня ўхваліў узмацненьне міграцыйных правілаў, падрыхтаванае адміністрацыяй прэзыдэнта Дональда Трампа, піша Deutsche Welle.
Амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў заявіў 27 студзеня, што сёньняшняя Польшча існуе дзякуючы перамозе Савецкага Саюзу ў Другой сусьветнай вайне.
Загрузіць яшчэ