Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Асада наступаюць у Сырыі пры паветранай падтрымцы Расеі


Сырыйскія ўцекачы зьяжджаюць з правінцый Алепа і Ідліб, 13 лютага
Сырыйскія ўцекачы зьяжджаюць з правінцый Алепа і Ідліб, 13 лютага

У Сырыі СМІ, падкантрольныя Башару Асаду, паведамляюць, што ўрадавыя войскі ўзялі пад кантроль большую частку правінцыі Алепа. Гэта адбылося на фоне масавых авіяўдараў Расеі па сырыйскіх гарадах, у ліку якіх Анадан.

Пасьля авіяўдараў у горад увайшлі войскі Асада пры падтрымцы праіранскіх апалчэнцаў, заявілі сырыйскія праваабаронцы і актывісты.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп 16 лютага абмеркаваў сытуацыю па тэлефоне з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам і выказаў занепакоенасьць гвалтам у Ідлібе. Трамп заклікаў Расею спыніць падтрымку злачынстваў сырыйскага рэжыму і выказаў жаданьне ЗША заблякаваць падтрымку Асада Расеяй, паведамляе Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

Трамп заклікаў да «палітычнага ўрэгуляваньня сырыйскага канфлікту», які доўжыцца амаль дзевяць гадоў. Турэччына таксама заклікала Расею прыпыніць атакі ў Ідлібе. Паводле ААН, толькі са сьнежня мінулага году 800 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы пасьля баёў у Ідлібе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG