Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Расейскі авіяўдар забіў 10 мірных грамадзян у Сырыі. Масква: гэта інфармацыйная правакацыя


Лягер для ўцекачоў у сырыйскай правінцыі Ідліб. Архіўнае фота
Лягер для ўцекачоў у сырыйскай правінцыі Ідліб. Архіўнае фота

У сырыйскай правінцыі Ідліб пры ўдарах расейскай авіяцыі забітыя ня менш за 10 мірных грамадзян, некалькі дзясяткаў атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu са спасылкай на сырыйскую няўрадавую арганізацыю «Белыя каскі». Сьцьвярджаецца, што абстрэл адбыўся ў горадзе Эрыха, а сярод атакаваных аб’ектаў былі пякарня і шпіталь.

Міністэртва абароны Расеі паведамленьні пра авіяўдары назвала інфармацыйнай правакацыяй.

Горад Эрыха размешчаны паміж адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Ідліб і горадам Маарат-эн-Нууман, над якім учора ўсталявалі кантроль сірыйскія ўрадавыя сілы. Са сьнежня яны вядуць наступ на рэгіёны паўночнага захаду Сырыі, кантраляваныя апазыцыяй.

З 2014 году барацьбу з радыкальнымі ісламістамі ў Сырыі вядзе міжнародная кааліцыя на чале з ЗША. Кааліцыя падтрымлівае сілы сырыйскай дэмакратычнай апазыцыі. Расейская ваенная кампанія ў Сырыі пачалася 30 верасьня 2015 году. Кааліцыя неаднаразова абвінавачвала Маскву ў падтрымцы рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG