Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША назваў Кітай самым небясьпечным патэнцыйным супернікам ЗША


Міністар абароны ЗША Марк Эспэр

Міністар абароны ЗША Марк Эспэр заявіў, што Кітай уяўляе для ЗША больш сур'ёзную пагрозу, чым Расея, паведамляе Голас Амэрыкі.

Па словах Марка Эспэра, Кітай знаходзіцца на чале сьпісу найбольш грозных патэнцыйных супернікаў Пэнтагона. Выступаючы на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, Эспэр сказаў, што Кітай уяўляе сабой найвялікшую пагрозу Захаду, пераўзыходзячы па небясьпецы іншых супернікаў — Расею, «дзяржавы-ізгоі», у тым ліку, Паўночную Карэю і Іран, а таксама экстрэмісцкія групоўкі.

«Фактычна, пад уладай старшыні Сі Кітайская камуністычная партыя ўсё хутчэй і далей рухаецца ў няправільным кірунку. Больш унутраных рэпрэсій, больш драпежніцкіх эканамічных практык, больш засільля ўлады і, што непакоіць мяне ў асаблівасьці, больш агрэсіўная ваенная дактрына», — адзначыў Эспэр.

Кіраўнік МЗС Кітая Ван І, які таксама прысутнічаў на Мюнхэнскай канфэрэнцыі, назваў абвінавачваньні ЗША ў адрас Кітая «ілжывымі».

«Карэнная прычына ўсіх гэтых праблем і пытаньняў у тым, што ЗША ня хочуць бачыць хуткае развіцьцё і мадэрнізацыю Кітая, і менш за ўсё яны хочуць прыняць пасьпяховасьць сацыялістычнай краіны», — заявіў Ван І.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG