Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: паўмільёна дзяцей пакінулі дамы пасьля падтрыманага Расеяй наступу ў Сырыі


Сырыйскія дзеці ў лягеры для перамешчаных асобаў у правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сырыі, 16 лютага 2020
Сырыйскія дзеці ў лягеры для перамешчаных асобаў у правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сырыі, 16 лютага 2020

Амаль 875 тысяч сырыйцаў, у асноўным жанчыны і дзеці, пакінулі свае дамы на кантраляваным паўстанцамі паўночным захадзе краіны пасьля наступу сырыйскіх урадавых войскаў пры падтрымцы Расеі, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на Арганізацыю аб’яднаных нацый. Толькі за апошнія чатыры дні каля 40 тысяч чалавек пакінулі свае дамы.

Прэсавы сакратар Офісу ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў Дэйвід Суонсан паведаміў, што сярод перамешчаных асобаў каля паўмільёна дзяцей.

Тым часам сырыйскі ўрад абвясьціў, што ўзяў пад кантроль дзясяткі гарадоў у правінцыі Алепа на паўночным захадзе Сырыі і будзе працягваць кампанію вынішчэньня ваяўнікоў «дзе б яны ні знаходзіліся».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG