Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі ў суботу, 1 лютага, аб прапанове патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы Кірыла ўпісаць у Канстытуцыю Расеі згадку пра Бога.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэо прыбыў у суботу ў казахстанскую сталіцу, дзе абмяркуе з кіраўніцтвам краіны пытаньні двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама глябальныя выклікі.
Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША Чэд Вулф.
Грамадзкі рух супрацьдзеяньня праекту будаванай Беларусьсю побач зь літоўскай мяжой і за 50 км ад Вільні Астравецкай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) створаны ў Літве. Рашэньне аб гэтым было зацьверджана ў суботу на ўстаноўчым пасяджэньні ініцыятыўнай групы.
Сэнат ЗША правядзе фінальнае галасаваньне ў справе аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа 5 лютага. За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі пасьля таго, як сярод сэнатараў не хапіла галасоў для выкліку новых сьведкаў у справе.
Калі ў Менск прыедзе амбасадар ЗША? Колькі амэрыканскай нафты купіць Беларусь? У чым дзяржаўны сакратар ЗША ўбачыў паляпшэньне становішча з правамі чалавека ў Беларусі? Чаму Майк Пампэо не сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі?
Ліга арабскіх дзяржаваў у суботу падтрымала пазыцыю Палестыны і адхіліла плян прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў справе ўрэгуляваньня палестына-ізраільскага канфлікту.
Прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас абвясьціў у суботу аб спыненьні ўсіх дачыненьняў з Ізраілем і ЗША, у тым ліку ў сфэры бясьпекі. Адпаведную заяву ён зрабіў у Каіры на экстраным пасяджэньні кіраўнікоў МЗС Лігі арабскіх дзяржаваў (ЛАГ).
Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амэрыкі Майк Пампэо пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка наведаў Парк высокіх тэхналёгій, паведамляе БЕЛТА.
У пятніцу кіраўніца ўраду шатляндзкай аўтаноміі Нікала Стэрджэн паабяцала, што Шатляндыя вернецца ў Эўрапейскі зьвяз — але ўжо ў якасьці незалежнай дзяржавы, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Падчас візыту дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэо мы пацікавіліся ў амэрыканскіх экспэртаў, адмыслоўцаў у амэрыкана-беларускіх адносінах, як ім бачыцца пазыцыя Вашынгтону наконт ключавых пытаньняў двухбаковых дачыненьняў.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 1 лютага ў Менску сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці — праваабаронцам Алесем Бяляцкім, старшынём офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргеем Драздоўскім, страшынём Беларускага хэльсынскага камітэту Алегам Гулакам і старшынёй ТБМ Аленай Анісім.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей выказаўся пра візыт у Беларусь дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо. Ён адзначыў, што апошні раз візыт на такім узроўні праходзіў чвэрць стагодзьдя таму.
Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі ў менскім Палацы Незалежнасьці заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Такая група будзе створана ў Беларусі ўпершыню, у яе ўвойдуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, паведаміў БелТА старшыня пастаяннай камісіі міжнародных справаў і нацыянальнай бясьпекі Савету Рэспублікі Сяргей Рачкоў.
Аляксандар Лукашэнка павітаў дзяржаўнага сакратара ЗША, запэўніўшы, што гатовы «абмеркаваць ўсе пытаньні, якія сёньня ў парадку дня нашых стасункаў, і шчыра адказаць на ўсе пытаньні».
Пра гэта падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Майк Пампэо сустракаецца з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Макеем.
Адміністрацыя Дональда Трампа абвясьціла ў пятніцу, што абмяжоўвае легальную іміграцыю з шасьці дадатковых краін, якія, па словах чыноўнікаў, не адпавядаюць стандартам бясьпекі. Беларусі сярод іх няма, паведамляе агенцтва AP.
Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч не плянуе ўдзельнічаць у працэдуры выбару адзінага кандыдата ад апазыцыі, але падтрымлівае кандыдатуру Паўла Севярынца. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.
Урад Польшчы вырашыў набыць у ЗША 32 зьнішчальніка-бамбавіка F-35A Lightning II коштам 4,6 млрд даляраў. У пятніцу бакі падпісалі кантракт. Першыя машыны зьявяцца ў Польшчы ў 2026 годзе.
Рашэньне аб будаўніцтве дома мае грыф «для службовага карыстаньня». Яно прынятае з дазволу Аляксандра Лукашэнкі.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН назвала «Беларусам году — 2019» сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Калі б рэфэрэндум па Brexit адбыўся сёньня, то 40 адсоткаў брытанцаў прагаласавалі за выхад, супраць — 45%. 13% ня ўдзельнічалі б у такім рэфэрэндуме альбо не ведаюць, як бы галасавалі, гаворыцца ў дасьледаваньні брытанскага дасьледчага цэнтру YouGov.
Мішусьцін спадзяецца ў поўнай меры раскрыць патэнцыял «саюзнай дамовы»
Свабода тлумачыць асноўныя дэталі Brexit і наступствы гэтага кроку.
Раптоўная праверка баяздольнасьці беларускага войска пачалася празь дзесяць дзён пасьля прызначэньня новага міністра абароны Віктара Хрэніна.
Злучаныя Штаты Амэрыкі падтрымліваюць памкненьні Ўкраіны ўмацаваць дачыненьні з Эўразьвязам і да сяброўства ў Паўночна-атлянтычным альянсе.
Кантакты кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў бліжэйшы час не плянуюцца, але паміж Масквой і Менскам ажыцьцяўляюцца кансультацыі на экспэртным узроўні, цытуе Інтэрфакс прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо па выніках візыту ў Кіеў выступае на супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. 1 лютага Пампэо прыбудзе ў Менск.
«Вайна ідзе, а вы балбатнёй займаецеся» — заявіў Аляксандар Лукашэнка 28 студзеня на нарадзе з чыноўнікамі ў Віцебскай вобласьці.
Лідэры палітычных партый перадалі пісьмовы зварот Дзяржаўнаму сакратару ЗША Майку Пампэо, які 1 лютага мае наведаць зь візытам Беларусь.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо прыбыў у Кіеў, ён абмяркуе з кіраўніцтвам Украіны супрацоўніцтва і барацьбу з расейскай агрэсіяй. 1 лютага Пампэо прыбудзе ў Менск.
31 студзеня а 23.00 паводле лёнданскага часу Вялікая Брытанія афіцыйна пакіне Эўразьвяз у рамках Брэксыту.
У рэзалюцыі, якую 30 студзеня прыняла Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ), Расею афіцыйна прызналі «бокам менскіх дамоўленасьцяў». Рэзалюцыю зацьвердзілі большасьцю галасоў — 49 супраць 17.
Дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч тлумачыць, чаму такая важная для Менску падтрымка незалежнасьці Беларусі з боку Вашынгтону, і заяўляе, што Беларусь пры гэтай уладзе не адмовіцца ад саюзьніцкіх адносінаў з Расеяй, а Вашынгтон ня будзе гэтага патрабаваць.
Камуністычная партыя Кітаю зьяўляецца «цэнтральнай пагрозай нашага часу», заявіў 30 студзеня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёньня, камэнтуючы прызначэньне дырэктарам дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Ігара Кудрэвіча, а намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта — Генадзя Богдана.
Гэта вынікае з апытаньня, якое правёў Лявада-цэнтар. Кожны трэці рэспандэнт аддаў перамагу таму, каб пасьля 2024 году Пуцін сышоў з палітыкі. 27% апытаных хочуць, каб Пуцін заставаўся прэзыдэнтам Расеі і пасьля 2024 году
У сырыйскай правінцыі Ідліб пры ўдарах расейскай авіяцыі забітыя ня менш за 10 мірных грамадзян, некалькі дзясяткаў атрымалі раненьні.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на сапраўдны прарыў у адносінах з Кітаем. Пра гэта ён заявіў, прызначаючы амбасадарам Беларусі ў гэтай краіне Мікалая Снапкова, які дагэтуль займаў пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, паведамляе БелТА.
У Пецярбургу былі затрыманыя два ўраджэнцы Кыргізстану: 22-гадовыя Ісламбек Парпіеў і Мухамадазіз Ішматаў.
ЗША і Канада ўвялі санкцыі супраць тых, хто ўдзельнічае ў арганізацыі незаконных «выбараў» у анэксаваным Расеяй Крыме.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 30 студзеня прызначыў Валерыя Бельскага намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, паведамляе БелТА.
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк упершыню ўскосна пракамэнтаваў «цукровую справу» тэлекампаніі «Беларусь 4. Гродна» падчас візыту ў Горадзенскую вобласьць.
Эўрапарлямэнт большасьцю галасоў ухваліў пагадненьне аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу. За дакумэнт прагаласаваў 621 дэпутат, 49 былі супраць і 13 устрымаліся.
У вёсцы Залешаны на Беласточчыне ўшанавалі памяць ахвяраў атраду Рамуальда Райса «Бурага», у тым ліку забітых дзяцей і жанчын. Пра гэта піша Gazeta Wyborcza.
Злучаныя Штаты хочуць глыбейшых сувязяў з Узбэкістанам і Казахстанам, ня кажучы ўжо пра іншыя краіны на маршруце Майка Пампэо — Украіну і Беларусь. Але паездку дзяржаўнага сакратара можа азмрочыць палітыка на радзіме.
Больш за дзесяць міжнародных авіякампаній прыпынілі рэйсы ў Кітай з прычыны ўспышкі эпідэміі каранавіруса.
Група праграмістаў з Чэхіі бясплатна распрацавала і перадала ўраду сэрвіс пасьля таго, як стала вядома, што замову яго — без адкрытага конкурсу — Міністэрства транспарту ацаніла ў 401 млн чэскіх крон (амаль €16 млн).
Загрузіць яшчэ