Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі гарвыканкам адмовіўся рабіць беларускую вэрсію сайта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Берасьцейскі гарвыканкам ня будзе рабіць беларускую вэрсію сайта, бо «гэта не зьяўляецца абавязковым патрабаваньнем заканадаўства».

Дакумэнт з такім тлумачэньнем апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусізацыя».

У лісьце гарвыканкаму называецца пералік інфармацыі па-беларуску, якая ёсьць на расейскамоўнай вэрсіі сайту:

  • інфармацыя пра дзяржаўны орган і арганізацыю;
  • нумары тэлефонаў даведкі і гарачай лініі;
  • рэжым працы;
  • пералік падпарадкаваных органаў;
  • зьвесткі пра кіраўніка;
  • інфармацыя пра працу са зваротамі;
  • графікі прыёму грамадзян і юрыдычных асоб і іншая інфармацыя.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG