Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Паўднёвай Карэі асудзілі на 17 гадоў турмы


Былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак

Апэляцыйны суд у Сэуле асудзіў былога прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Лі Мён Бака на 17 гадоў турмы за карупцыю. 78-гадовы палітык быў прызнаны вінаватым у атрыманьні хабараў і прысваеньні сродкаў. Раней ён ужо атрымаў пятнаццацігадовы тэрмін па гэтай справе, але быў вызвалены пад заклад у сувязі з дрэнным станам здароўя.

Пра рашэньне суду паведаміла агенцтва «Рэнхап». Лі Мён Бак кіраваў Паўднёвай Карэяй з 2008-га па 2013 год і стаў трэцім прэзыдэнтам краіны, які атрымаў абвінавачваньні ў крымінальным злачынстве. Суд выявіў, што на пасадзе прэзыдэнта палітык фактычна валодаў кампаніяй па вытворчасьці дэталяў для аўтамабіляў, запісанай на яго брата, і карыстаўся для разьвіцьця яе бізнэсу сваім статусам.

Пракурор прасіў прысудзіць Лі 23 гады турмы. Палітык сваю віну адмаўляе. Ён адпраўлены з-пад закладу ў турму. Ягоны папярэднік на пасадзе прэзыдэнта Но Му Хён пакончыў з сабой праз год пасьля адстаўкі, пасьля таго, як яго абвінавацілі ў карупцыі. Пак Кын Хе, якая была наступным прэзыдэнтам пасьля Лі, гэтак жа асуджаная да турмы за карупцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG