Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп хоча адмовіцца ад вайсковых вучэньняў з Паўднёвай Карэяй, каб «зэканоміць грошы»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп патлумачыў, чаму ня хоча праводзіць сумесныя вайсковыя вучэньні з Паўднёвай Карэяй. Пра гэта ён напісаў у сваім Твітэры.

«Прычына, чаму я не хачу вайсковых вучэньняў з Паўднёвай Карэяй, у тым, каб зэканоміць сотні мільёнаў даляраў для ЗША, якія нам ніхто ня верне. Гэта была мая пазыцыя задоўга да таго, як я стаў прэзыдэнтам. Акрамя таго, зніжэньне напружанасьці ў стасунках з Паўночнай Карэяй цяпер — гэта добра!» — напісаў Трамп.

Раней Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі і Пэнтагон паведамілі пра рашэньне ЗША і Паўднёвай Карэі спыніць маштабныя сумесныя вучэньні Key Resolve і палявыя манэўры Foal Eagle. Паведамлялася, што рашэньне «адлюстроўвае намеры абедзвюх краін падтрымаць дыпляматычныя спробы зьнізіць напружанасьць і дамагчыся завяршэньня дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава».

3-га сакавіка агенцтва Yonhap паведаміла са спасылкай на заяву Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя і Камандаваньня аб’яднаных сіл Паўднёвай Карэі і ЗША, што замест адмененых вучэньняў ЗША і Паўднёвая Карэя правядуць з 4 па 12 сакавіка сумесныя вучэньні пад назвай Dong Maeng («Альянс»).

27 лютага ў віетнамскім Ханоі адбыўся другі саміт лідэраў ЗША і Паўночнай Карэі. Саміт быў завершаны датэрмінова, таму што бакі не змаглі дасягнуць згоды ў пытаньні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG