Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчальнікі Паўднёвай Карэі адкрылі агонь па расейскім самалёце

абноўлена

Самалёт ВПС Паўднёвай Карэі F-15 падчас вучэньняў, ілюстрацыйнае фота
Самалёт ВПС Паўднёвай Карэі F-15 падчас вучэньняў, ілюстрацыйнае фота

23 ліпеня паўднёвакарэйскія рэактыўныя самалёты зрабілі сотні папераджальных стрэлаў па расейскім вайсковым самалёце з прычыны ўварваньня ў паўднёвакарэйскую паветраную прастору над Японскім морам, паведамляе Reuters са спасылкай на карэйскае Міністэрства нацыянальнай абароны.

Спасылаючыся на афіцэраў Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў, карэйскае інфармацыйнае агенцтва «Ёнхап» паведаміла, што расейскі самалёт двойчы парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі да адкрыцьця агню.

Расейскі вайсковы самалёт быў адным з трох, якія ўвайшлі ў зону ідэнтыфікацыі СПА Карэі; два кітайскія самалёты таксама былі зафіксаваныя ў гэтай зоне. Гэта быў першы выпадак, калі расейскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі, паведаміў прадстаўнік міністэрства агенцтвам Reuters і AFP.

Ніякіх камэнтароў з боку расейскіх і кітайскіх чыноўнікаў наконт гэтых інцыдэнтаў не было. Улады Паўднёвай Карэі заявілі, што падаюць афіцыйныя скаргі на дзеяньні адпаведных краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG