Расея не адмяняе датацыі аднамомантна, а скарачае іх паступова.
Ды чаго дамовіліся кіраўнікі Беларусі і Расеі 7 лютага? Цэны на нафту і газ — параза Беларусі, яе перамога ці нічыя? Што будзе з паглыбленьнем інтэграцыі?
Улады Прагі, верагодна, у хуткім часе пераймянуюць плошчу Pod kaštany («Пад каштанамі»), каля якой месьціцца амбасада Расеі ў Чэхіі, у «Плошчу імя Барыса Нямцова».
«Мы ня можам сёньня рэзка памяняць ўмовы рэгуляваньня нашай нафтавай галіны: вы ведаеце, цэны на сырую нафту фармуюцца рынкам, а адміністрацыйна не рэгулююцца».
Краіны Балтыі абавязаліся падпісаць дэклярацыю аб намерах не купляць электраэнэргію з Астравецкай АЭС.
«Не выступаць супраць традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў», — такое патрабаваньне выставіла апазыцыя да кандыдатуры адзінага кандыдата. Спыталі ў лідэраў апазыцыі, што гэта значыць.
Паводле Лукашэнкі, «цукровую справу» ён ад самага пачатку «ўзяў на кантроль». І загадаў вярнуць у Беларусь самалёт, на якім у Мюнхэн ляцелі дырэктары цукровых камбінатаў. Згадваем, да якіх яшчэ крымінальных спраў супраць гаспадарнікаў спрычыніўся кіраўнік Беларусі і чым яны скончыліся?
Лідэр усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» Алег Цягнібок заклікае палітычных і грамадзкіх актывістаў Беларусі і Ўкраіны ініцыяваць пытаньне аб вяртаньні Беларускай праваслаўнай царквы ў Кіеўскую мітраполію.
Як паведамляе праўладны тэлеграм-канал «Пул Первого», самалёт з расейскімі чыноўнікамі, якія павінны ўдзельнічаць у перамовах паміж кіраўнікамі Расеі і Беларусі, так і не прызямліўся ў Сочы.
Па словах кіраўніка вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны Дзьмітрыя Альховіка, перамены закрануць нязначную колькасьць беларусаў.
Хочуць, каб рашэньні грамадзкіх сходаў былі абавязковымі для выкананьня.
7 лютага ў Краснай паляне пад Сочы пройдуць перамовы кіраўнікоў Расеі і Беларусі.
Паводле прэзыдэнта ЗША, тэрарыста Касіма аль-Раймі забілі падчас контратэрарыстычнай апэрацыі ў Емэне, паведамляе «Голас Амэрыкі».
А 41% удзельнікаў апытаньня Reuters / Ipsos, пераважна дэмакраты, выказаліся ў падтрымку імпічмэнту.
Міністар фінансаў Шатляндыі Дэрэк Макэй падаў у адстаўку пасьля публікацыі пра ягоную перапіску з 16-гадовым школьнікам.
Лукашэнка напярэдадні перамоваў з Пуціным правёў ўрадавую нараду па пытаньнях забесьпячэньня палівам. Ён запатрабаваў ад урадоўцаў забясьпечыць палівам ўнутраны рынак і зьнешнім пакупнікоў беларускіх нафтапрадуктаў.
Лукашэнку давядзецца рабіць выбар паміж ахвяраваньнем сувэрэнітэтам і больш высокімі цэнамі на энэрганосьбіты. Ён можа зацягваць перамовы, але эканамічныя рэаліі пакідаюць яму на гэта няшмат часу
У Ерусаліме 14 салдат атрымалі раненьні ў выніку наезду аўтамабіля. Адзін вайсковец знаходзіцца ў цяжкім стане. Паліцыя расьсьледуе здарэньне, як тэракт.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі не змог адказаць Радыё Свабода, ці скончыўся «выпрабавальны тэрмін» міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава.
У офісе ўкраінскага тэлеканалу «1+1» і ў дамах некалькіх супрацоўнікаў прайшлі ператрусы.
Па распараджэньні «кіруючага архірэя» у храмах Сімфэропальскай і Крымскай эпархіі пачаліся набажэнствы «пра дараваньне вільгаці».
Днямі ў Крамлі пацьвердзілі сустрэчу Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 7 лютага.
Абарона прэзыдэнта ЗША настойвала на больш шырокім тлумачэньні ягоных паўнамоцтваў, і гэта можа стаць стандартам для ацэнкі дзеяньняў будучых амэрыканскіх лідэраў
Пра тое, што беларускія спэцыялісты будуць вучыць жандараў у афрыканскай краіне, першым паведаміла выданьне africaintelligence.com
Расея вядзе «інфармацыйную вайну» супраць ЗША напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, але няма ніякіх прыкмет спробы Масквы парушыць выбарчую інфраструктуру, заявіў 5 лютага дырэктар ФБР Крыстафэр Рэй.
Пра цэны і аб’ёмы магчымых паставак пакуль не казалі. Але перамовы ідуць больш за паўгода, беларускі бок хоча пастаўкі бяз мытаў.
Сэнат ЗША правёў канчатковае галасаваньне ў справе аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа.
Сэнатар Міт Ромні стаў першым прадстаўніком Рэспубліканскай партыі ў Кангрэсе ЗША, які абвясьціў, што прагаласуе за адхіленьне Дональда Трампа з пасады прэзыдэнта.
Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі заяўляе, што Масква вымушаная будзе капітуляваць перад чарговым напорам Лукашэнкі, сьцьвярджае, што для Пуціна сустрэча Лукашэнкі з Пампэо — асабістая зьнявага, і тлумачыць, чаму для Крамля цалкам парваць з Лукашэнкам — гэта кепскі варыянт.
«Гэта лічбы, каб паказаць кіраўніцтву»
У Нідэрляндах пачынаюцца вайсковыя вучэньні NATO Defender Europe (Абаронца Эўропы). У ходзе манэўраў запланаванае самае буйное за апошнія 25 гадоў разгортваньне войскаў ЗША.
У Латвіі і Эстоніі 4 лютага прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі «Балтыйскі мэдыя альянс» (Baltijas mediju alianse).
Прычыны рэзкага падзеньня прарасейскіх настрояў напрыканцы 2019 году — гэта абмежаваньні расейскай эканамічнай дапамогі, рэзкія заявы беларускага кіраўніцтва наконт замахаў на беларускі сувэрэнітэт, агітацыя і пратэсты супраць інтэграцыі з боку беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Пасол Расеі ў Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў заявіў, што новы ўрад РФ зацікаўлены у працягу працы па паглыбленьні інтэграцыі з Беларусьсю.
У спрэчцы аб фатаздымку макароны з батонам суд стаў на бок лідэра «Гавары праўду».
Героі Лявона Вольскага ўражаныя і крыху разгубленыя пасьля візыту ў Беларусь дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампэо.
Было 60,4% — стала 40,4% за саюз з Расеяй. А за саюз з Эўразьвязам цяпер 32%. Шрайбман кажа: «Яшчэ паўгода канфлікту, і беларусы будуць аддаваць перавагу Эўрепейскаму зьвязу, а не саюзу Расеяй».
«ЗША — наш сябар, і Беларусь наш сябар. Вельмі прыемна, калі нашыя сябры між сабой сябруюць».
Рэйтынг грамадзкай падтрымкі прэзыдэнта Дональда Трампа дасягнуў гістарычнага рэкорду. Да такой высновы прыйшлі сацыёлягі з агенцтва Gallup, якія апублікавалі вынікі чарговага апытаньня грамадзкай думкі ў аўторак, піша «Голас Амэрыкі».
Увечары 4 лютага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Кангрэсу са штогадовым дакладам аб становішчы краіны.
З нагоды 274-х угодкаў з дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі ў Менску 4 лютага адбыўся дыпляматычны прыём, арганізаваны амбасадарам Польшчы Артурам Міхальскім і часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур.
Гісторыя пра кітайскага лекара Лі Вэньляна, які папарэджваў пра небясьпеку каранавірусу яшчэ да пачатку эпідэміі. За сваё папярэджаньне Лі зазнаў перасьлед і пагрозы ад уладаў.
Пра гэта кіраўнік літоўскага Міністэрства замежных спраў паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў амбасадзе Літвы ў Менску.
Міністэрства культуры Расеі прафінансуе дыскусійна-выставачнае мерапрыемства ў Беларусі пад назвай «Да 75-годзьдзя агульнай Перамогі. Роля расейскай і беларускай культуры ў захаваньні гістарычнай памяці і процідзеяньні фальсыфікацыі гісторыі».
Беларуская апазыцыя ў цяперашні час ня здольная кінуць сур’ёзны выклік праўладным кандыдатам на выбарах. Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе «Ацэнка пагроз нацыянальнай бясьпецы» за 2019 год.
Нафтаперапрацоўчыя заводы ў Беларусі ўсё яшчэ працуюць зь мінімальнай загрузкай.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў вылучыў паўтара мільярда даляраў на імпарт матэрыялаў для праекта, які курыруе яго сын.
Беларусь прызначыць свайго амбасадара ў ЗША ў наступныя месяцы, заявіў 4 лютага журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, піша «Інтэрфакс».
Як заявіў Лінкявічус, Літва гатовая да стварэньня зь Беларусьсю пляну дзеяньняў па ліквідацыі існых рознагалосьсяў. Паводле яго, беларускі бок таксама «паказаў палітычную волю па вырашэньні існых праблем»
Загрузіць яшчэ