Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганна Канапацкая падала заяўку на ўдзел у прэзыдэнцкіх праймэрыз апазыцыі


Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падала заяўку для ўдзелу ў праймэрыз апазыцыі.

«Я лічу правільнай ідэю аб’яднанай апазыцыі, але бачу, што правілы правядзеньня працэдуры, кандыдаты, што да мяне падавалі заяўкі, ня змогуць рэалізаваць адну з асноўных задач праймэрыз — прыцягненьне новых прыхільнікаў пераменаў у Беларусі», — цытуе Канапацкую БелаПАН. — Я гляджу, як праходзяць сустрэчы кандыдатаў у рэгіёнах, і бачу адны і тыя ж асобы. Я ўпэўненая, што мой удзел зможа пашырыць кола прыхільнікаў пазітыўных, дэмакратычных пераменаў», — дадала яна.

Канапацкая паведаміла, што сабрала за некалькі дзён больш за 300 подпісаў, але падала 225, правераных ёю асабіста.

Ганна Канапацкая — былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Актыўна ўдзельнічала ў распрацоўцы некалькіх дзесяткаў законапраектаў. Сярод іх — законапраекты аб інвэстыцыях і аб прыватызацыі, вернутыя асабістым рашэннем прэзыдэнта на дапрацоўку. На апошніх парлямэнцкіх выбарах вылучалася шляхам збору подпісаў, але не была зарэгістраваная ў якасьці кандыдата «праз выяўленыя несапраўдныя подпісы».

Акрамя Канапацкай падалі заяўкі чатыры прэтэндэнты: сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольга Кавалькова; старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Прыём заявак завяршаецца 16 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG