Сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Вольга Кавалькова падала заяўку на ўдзел у праймэрыз па абраньні адзінага кандыдата ад апазыцыі.
Пра гэта яна паведаміла ў сваім Фэйсбуку
Вольга сабрала 231 подпіс і зрабіла ўнёсак у эквіваленце 500 эўра. Дакумэнты ў яе прыняў Ігар Барысаў.
Кавалькова стала чацьвёртым афіцыйным кандыдатам на «адзінага». Раней заяўкі падалі сустаршыня БХД Павал Севярынец, кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і лідэр АГП Мікалай Казлоў. Аб сваім намеры ўдзельнічаць у праймэрыз таксама заявіла экс-дэпутат Ганна Канапацкая.
Прыём заявак на ўдзел у праймэрыз заканчваецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы сьпіс прэтэндэнтаў абвесьцяць 4 сакавіка.
Згодна з правіламі ўдзелу ў праймерыз, кожны прэтэндэнт павінен выступаць за:
• незалежнасьць Беларусі і супраць дыктатуры;
• абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзянаў;
• выхад з АДКБ і дамовы аб Саюзнай дзяржаве;
• разьвіцьцё беларускай мовы і культуры;
• сьвецкасьць дзяржавы — павінен паважаць правы вернікаў і не выступаць з заявамі, «якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям’ю і грамадзтва».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com