Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БСДП (Грамада): Трэба скасаваць Саюзную дзяржаву і ўсталяваць мяжу з Расеяй


Ігар Барысаў, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Ігар Барысаў, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць неабходным ліквідаваць Саюзную дзяржаву і ўзнавіць мяжу з Расеяй.

БелаПАН паведамляе, што адпаведную заяву прынялі 16 лютага на ХХ зьезьдзе партыі ў Менску.

Аўтарам заявы выступіў экс-дэпутат Вярхоўнага Савету, ганаровы старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў.

«Мы лічым, што цяпер неабходна ліквідаваць так званую Саюзную дзяржаву, правесьці дэмаркацыю і дэлімітацыю межаў з Расеяй, вывесьці з нашай тэрыторыі расейскія вайсковыя аб’екты і перайсьці на гандаль з Расеяй па ўзаемавыгадных цэнах па ўсіх катэгорыях тавараў, у тым ліку па энэрганосьбітах», — гаворыцца ў заяве.

Зьезд БСДП (Грамада) пераабраў Ігара Барысава старшынём партыі. Першым намесьнікам старшыні быў абраны Аляксей Сігаеў, намесьнікамі старшыні – Ірына Вештард, Алег Волчак, Ганна Канюс і Мікалай Мяцельскі. Старшынём цэнтральнай рэвізійнай камісіі стаў Анатоль Сідарэвіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG