Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад заявіў, што будзе да апошняга змагацца за Алепа і Ідліб 


Партрэт Башара Асада
Партрэт Башара Асада

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у тэлевізыйным звароце заявіў, што будзе дамагацца поўнай перамогі ў Алепа і Ідлібе, перадае «Голас Амэрыкі».

Паводле Башара Асада, барацьба за вызваленьне Алепа разам з кантраляванай паўстанцамі правінцыяй Ідліб будзе працягвацца, нягледзячы на «пусты шум» з поўначы. Ён меў на ўвазе Турэччыну, якая мяжуе з абедзьвюма правінцыямі і падтрымлівае паўстанцаў.

Сырыйскія сілы пры падтрымцы расейскай авіяцыі ўзялі пад свой кантроль большую частку Алепа, захапіўшы горад і каля 30 вёсак.

Перамовы Башара Асада з Уладзімірам Пуціным
Перамовы Башара Асада з Уладзімірам Пуціным

Намесьнік генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях Марк Лоўкок адзначыў, што баявыя дзеяньні на паўночным захадзе Сырыі дасягнулі «жахлівага ўзроўню», у выніку чаго каля 900 000 цывільных асобаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

«Найбуйнейшай жахлівай гуманітарнай сытуацыі можна пазьбегнуць толькі ў тым выпадку, калі сябры Рады Бясьпекі пераадолеюць індывідуальныя разыходжаньні і паставяць калектыўныя інтарэсы на першае месца», — адзначыў ён.

Афіцыйныя асобы ЗША асудзілі наступ сырыйскага ўраду на Ідліб, выказаўшы падтрымку Турэччыне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG