Чакаецца, што адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа прызначыць Джулі Фішэр, вэтэрана дыпляматычнай службы ЗША, амбасадарам у Беларусі.
У штаце Аёва 3 лютага выбарнікі-дэмакраты ўзялі ўдзел у кокусах, каб вызначыць, хто стане супернікам прэзыдэнта Дональда Трампа на сёлетніх лістападаўскіх выбарах, паведамляе Голас Амэрыкі.
3 лютага стартавала выбарчая кампанія ў ЗША – у штаце Айова прайшлі кокусы Дэмакратычнай партыі. Наступны этап – праймэрыз, якія адбудуцца 11 лютага ў штаце Нью-Гэмпшыр.
У Крамлі лічаць разьвіцьцё адносінаў Беларусі і ЗША іх сувэрэнным правам, але лічаць малаімаверным «звышшчыльнае збліжэньне» гэтых краінаў, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус 3–5 лютага наведвае Беларусь з працоўным візытам. Сёньня ў Менску ён сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйных партый.
Падчас візыту ў Менск амэрыканскі дзяржаўны сакратар Майк Пампэо заявіў, што ЗША гатовыя паставіць 100% нафты, якая патрэбная Беларусі, да таго ж па канкурэнтных цэнах.
Дзень Волі ў Горадні плянуюць адзначыць у Калоскім парку 21 сакавіка. Арганізатары хочуць зьмяніць звычайны фармат мерапрыемства.
Падчас аднадзённай рабочай паездкі ў Казахстан 2 лютага дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо даў інтэрвію казахскай рэдакцыі Радыё Свабода.
Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант кажа, што ягоны 15-гадовы самалёт трэба абнаўляць і набываць новы. Паглядзелі, колькі самалётам першым асобаў розных краін.
Сабраць 200 подпісаў, сплаціць 500 эўра. Губарэвіч ужо падаў заяўку на ўдзел у праймэрыз. У іншых ахвочых ёсьць час да 16 лютага.
У эфіры амэрыканскага грамадзкага радыё NPR прагучала перадача, прысьвечаная адносінам Беларусі і ЗША. У ёй прынялі ўдзел былы паможнік дзяржсакратара ЗША Дэніэл Фрыд, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Freedom House Сафія Арлоскі і прэзыдэнт Jamestown Foundation Глен Гоўвард.
Па сьлядах гістарычнага візыту ў Беларусь дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо расейскія ананімныя тэлеграм-каналы пішуць пра «тайны ліст» ад Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку і абяцаньні абараніць Менск ад уплыву Крамля.
У 1992 годзе БНФ сабраў больш як 440 тысяч подпісаў за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах па новым дэмакратычным законе. Аднак Вярхоўны Савет адмовіўся прызначаць рэфэрэндум.
Генэральная пракуратура ня мае права наглядаць за выкананьнем заканадаўства Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Такі адказ прыйшоў на скаргу былой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.
Прыватны бізнэс-самалёт Gulfstream G550 з бартавым нумарам EW-001PJ «ня мае ніякага дачыненьня да прэзыдэнта». Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант.
У 2019 годзе каля 400 чыноўнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці «за цяганіну» пры разглядзе «канкрэтных зваротаў грамадзян».
Іранскія ўлады прапанавалі заплаціць сем’ям украінцаў, якія загінулі пры катастрофе «Боінга» пад Тэгеранам, па 80 тысяч даляраў, расказаў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію «ТСН.Тиждень».
У 2019 года ў поўным аб’ёме выкананы дзяржаўны абаронны заказ, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі. Вынікі працы Дзяржкамваенпрама за мінулы падвялі на калегіі ведамства, якая прайшла 31 студзеня.
Майк Пампэо прабыў у Беларусі ўсяго некалькі гадзін, але гэтага хапіла, каб выклікаць рэзкую рэакцыю ў Расеі.
Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі ў суботу, 1 лютага, аб прапанове патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы Кірыла ўпісаць у Канстытуцыю Расеі згадку пра Бога.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэо прыбыў у суботу ў казахстанскую сталіцу, дзе абмяркуе з кіраўніцтвам краіны пытаньні двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама глябальныя выклікі.
Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША Чэд Вулф.
Грамадзкі рух супрацьдзеяньня праекту будаванай Беларусьсю побач зь літоўскай мяжой і за 50 км ад Вільні Астравецкай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) створаны ў Літве. Рашэньне аб гэтым было зацьверджана ў суботу на ўстаноўчым пасяджэньні ініцыятыўнай групы.
Сэнат ЗША правядзе фінальнае галасаваньне ў справе аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа 5 лютага. За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі пасьля таго, як сярод сэнатараў не хапіла галасоў для выкліку новых сьведкаў у справе.
Калі ў Менск прыедзе амбасадар ЗША? Колькі амэрыканскай нафты купіць Беларусь? У чым дзяржаўны сакратар ЗША ўбачыў паляпшэньне становішча з правамі чалавека ў Беларусі? Чаму Майк Пампэо не сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі?
Ліга арабскіх дзяржаваў у суботу падтрымала пазыцыю Палестыны і адхіліла плян прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў справе ўрэгуляваньня палестына-ізраільскага канфлікту.
Прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас абвясьціў у суботу аб спыненьні ўсіх дачыненьняў з Ізраілем і ЗША, у тым ліку ў сфэры бясьпекі. Адпаведную заяву ён зрабіў у Каіры на экстраным пасяджэньні кіраўнікоў МЗС Лігі арабскіх дзяржаваў (ЛАГ).
Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амэрыкі Майк Пампэо пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка наведаў Парк высокіх тэхналёгій, паведамляе БЕЛТА.
У пятніцу кіраўніца ўраду шатляндзкай аўтаноміі Нікала Стэрджэн паабяцала, што Шатляндыя вернецца ў Эўрапейскі зьвяз — але ўжо ў якасьці незалежнай дзяржавы, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Падчас візыту дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэо мы пацікавіліся ў амэрыканскіх экспэртаў, адмыслоўцаў у амэрыкана-беларускіх адносінах, як ім бачыцца пазыцыя Вашынгтону наконт ключавых пытаньняў двухбаковых дачыненьняў.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 1 лютага ў Менску сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці — праваабаронцам Алесем Бяляцкім, старшынём офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргеем Драздоўскім, страшынём Беларускага хэльсынскага камітэту Алегам Гулакам і старшынёй ТБМ Аленай Анісім.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей выказаўся пра візыт у Беларусь дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо. Ён адзначыў, што апошні раз візыт на такім узроўні праходзіў чвэрць стагодзьдя таму.
Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі ў менскім Палацы Незалежнасьці заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Такая група будзе створана ў Беларусі ўпершыню, у яе ўвойдуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, паведаміў БелТА старшыня пастаяннай камісіі міжнародных справаў і нацыянальнай бясьпекі Савету Рэспублікі Сяргей Рачкоў.
Аляксандар Лукашэнка павітаў дзяржаўнага сакратара ЗША, запэўніўшы, што гатовы «абмеркаваць ўсе пытаньні, якія сёньня ў парадку дня нашых стасункаў, і шчыра адказаць на ўсе пытаньні».
Пра гэта падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Майк Пампэо сустракаецца з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Макеем.
Адміністрацыя Дональда Трампа абвясьціла ў пятніцу, што абмяжоўвае легальную іміграцыю з шасьці дадатковых краін, якія, па словах чыноўнікаў, не адпавядаюць стандартам бясьпекі. Беларусі сярод іх няма, паведамляе агенцтва AP.
Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч не плянуе ўдзельнічаць у працэдуры выбару адзінага кандыдата ад апазыцыі, але падтрымлівае кандыдатуру Паўла Севярынца. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.
Урад Польшчы вырашыў набыць у ЗША 32 зьнішчальніка-бамбавіка F-35A Lightning II коштам 4,6 млрд даляраў. У пятніцу бакі падпісалі кантракт. Першыя машыны зьявяцца ў Польшчы ў 2026 годзе.
Рашэньне аб будаўніцтве дома мае грыф «для службовага карыстаньня». Яно прынятае з дазволу Аляксандра Лукашэнкі.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН назвала «Беларусам году — 2019» сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Калі б рэфэрэндум па Brexit адбыўся сёньня, то 40 адсоткаў брытанцаў прагаласавалі за выхад, супраць — 45%. 13% ня ўдзельнічалі б у такім рэфэрэндуме альбо не ведаюць, як бы галасавалі, гаворыцца ў дасьледаваньні брытанскага дасьледчага цэнтру YouGov.
Мішусьцін спадзяецца ў поўнай меры раскрыць патэнцыял «саюзнай дамовы»
Свабода тлумачыць асноўныя дэталі Brexit і наступствы гэтага кроку.
Раптоўная праверка баяздольнасьці беларускага войска пачалася празь дзесяць дзён пасьля прызначэньня новага міністра абароны Віктара Хрэніна.
Злучаныя Штаты Амэрыкі падтрымліваюць памкненьні Ўкраіны ўмацаваць дачыненьні з Эўразьвязам і да сяброўства ў Паўночна-атлянтычным альянсе.
Кантакты кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў бліжэйшы час не плянуюцца, але паміж Масквой і Менскам ажыцьцяўляюцца кансультацыі на экспэртным узроўні, цытуе Інтэрфакс прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо па выніках візыту ў Кіеў выступае на супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. 1 лютага Пампэо прыбудзе ў Менск.
«Вайна ідзе, а вы балбатнёй займаецеся» — заявіў Аляксандар Лукашэнка 28 студзеня на нарадзе з чыноўнікамі ў Віцебскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ