Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштавалі расейскага шпіёна


У аўторак грамадзяніну Мэксыкі, арыштаванаму ў Маямі, прад’явілі абвінавачаньні ў тым, што ён дзейнічаў у якасьці «незарэгістраванага замежнага агента» на заданьне расейскай выведкі.

Паводле абвінавачаньня, 35-гадовы Гектар Кабрэра Фуэнтэс быў завэрбаваны супрацоўнікам расейскай выведкі ў 2019 годзе. Яго арыштавалі ў аэрапорце перад пасадкай у самалёт, які рухаўся ў Мэхіка.

У ЗША ён прыехаў на мінулым тыдні па турыстычнай візе з мэтай назіраньня за паведамляльнікам, які перадаваў ФБР зьвесткі аб расейскай выведнай дзейнасьці ў Паўднёвай Флорыдзе.

Пры аглядзе ягонага смартфона выявілі перапіску з расейскім куратарам і фатаздымкі аўтамабіля абʼекта ягонаг назіраньня.

Падчас першага зьяўленьня ў судзе Кабрэра Фуэентэс заявіў, што займаецца дасьледчай дзейнасьцю ў Нацыянальным унівэрсытэце Сынгапуру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG