Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У змаганьне за пасаду Мэркель уступіў «нечаканы» кандыдат


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Нямецкі кансэрватыўны дэпутат Норбэрт Рэтген заявіў, што далучыцца да суперніцтва за пасаду лідэра ХДС (Хрысьціянска-дэмакратычны саюз) і будучага кандыдата ў канцлеры Нямеччыны. «Гэта нечаканая кандыдатура», — адзначае Reuters.

ХДС павінна выбраць новага лідэра і будучага кандыдата ў партыі на канцлера, пасьля таго, як прыхільніца Ангелы Мэркель, цяперашняя кіраўніца ХДС Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр, заявіла, што яна ня будзе кандыдаткай ад партыі на пасаду кіраўніка ўрада на будучых парлямэнцкіх выбарах і сыдзе ў адстаўку з пасады старшыні ХДС.

Мэркель ужо раней заявіла, што цяперашні тэрмін яе паўнамоцтваў на пасадзе канцлеркі зьяўляецца яе апошнім. Яна кіруе Нямеччынай з 22 лістапада 2005 года.

Рэтген зьяўляецца чацьвёртым кандыдатам, які пазмагаецца за пасаду пасьля Мэркель.

Палітык заявіў, што абраньне новага старшыні вызначыць будучы курс нямецкіх хрысьціянскіх дэмакратаў. Ён бачыць партыю як цэнтрысцкую, ані крайне правую, ані крайне левую, і заклікаў прыслухоўваецца да расчараваных выбаршчыкаў, якія адышлі да антыімігранцкай Альтэрнатывы для Нямеччыны (AfD).

Ротген быў міністрам аховы навакольнага асяродзьдзя ва ўрадзе Мэркель, але страціў пасаду пасьля паразы на выбарах 2012 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG