Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыйная пераемніца Мэркель адмовілася кандыдаваць на пасаду канцлера Нямеччыны


Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр

Старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр (Annegret Kramp-Karrenbauer) адмовілася ад вылучэньня сваёй кандыдатуры на пасаду канцлера Нямеччыны.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, спасылаючыся на неназваных суразмоўцаў інфармацыйных агенцтваў у партыйных колах.

Паводле гэтых зьвестак, Крамп-Карэнбаўэр мае намер да лета арганізаваць выбары кандыдата ад ХДС на пасаду канцлера Нямеччыны, «падрыхтаваць партыю да будучыні» і потым пакінуць пасаду старшыні ХДС, якую яна займае са сьнежня 2018 года, калі партыяй перастала кіраваць цяперашні канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр зь ліпеня 2019 займае пасаду міністра абароны ва ўрадзе Ангелы Мэркель.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG