Навасёлкаўская птушкафабрыка ў Веткаўскім раёне на Гомельшчыне не папрацавала і году, як яе перадалі ў дзяржаўную ўласнасьць ды звольнілі 164 супрацоўнікаў з 260. Карэспандэнт Свабоды разьбіраўся ў сытуацыі на месцы.
Праваабаронца Аляксандар Хамратаў дамогся, каб магілёўская пракуратура скасавала пастанову міліцыі аб спыненьні адміністрацыйнай справы на трох праваслаўных актывістаў. 26 кастрычніка тыя правялі несанкцыянаваны пікет каля кінатэатру «Кастрычнік» супраць паказу мастацкай стужкі «Матыльда».
23 лістапада міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч пахваліўся перад Аляксандрам Лукашэнкам хакейнымі клюшкамі, што вырабілі зьняволеныя ў адной з пэнітэнцыярных устаноў. А што яшчэ вырабляюць беларускія вязьні і колькі за гэта атрымліваюць грошай?
У Менску зьявіўся помнік абстрактнаму паэту, у якім некаторыя пазналі Ўладзімера Караткевіча. Помніка Караткевічу жа ў Менску пакуль ставіць не зьбіраюцца. Але каму варта бы паставіць помнік?
На сайце БРСМ, але не ў статуце конкурсу, сьцьвярджаецца, што да «эстафэты» прымаюцца таксама блогі, відэа, музычныя творы, сцэнары, плякаты, малюнкі і фота.
Для пяцідзённага працоўнага тыдню (выходныя ў суботу і нядзелю) норма — 2016 гадзінаў або 252 «васьмігадзінныя» працоўныя дні. Для шасьцідзённага тыдню норма — 2022 гадзіны.
«Для Беларусі... цяпер галоўнае зразумець межы для допуску манапольнага замежнага капіталу ў сваю эканоміку».
Справа «Белага легіёну», заведзеная сёлета ў сакавіку, дагэтуль не завершаная, сказалі карэспандэнту Свабоды ў Сьледчым камітэце Беларусі.
Тацяна Сідарчук працуе даяркай на жывёлагадоўчым комплексе ў адной зь вёсак Асіповіцкага раёну.
З 1 сьнежня 2017 году ў Беларусі павышаюцца грашовыя нормы выдаткаў на харчаваньне ва ўстановах адукацыі.
24-гадовы магілёвец Аляксей Гаўрыленка разьмяшчаў у інтэрнэце фатаздымкі са зьмененымі надпісамі на шыльдах. У каляжах міліцыя ўгледзела прыкметы экстрэмізму і кампрамэтацыю статусу супрацоўніка ўнутраных спраў Беларусі.
Польскія ўлады, у рамках закону з 2016 году аб дэкамунізацыі назваў публічных аб’ектаў у краіне, хочуць зьмяніць назву вуліцы ў Бельску-Падляскім, якая носіць імя Браніслава Тарашкевіча, ды скасаваць імя Тарашкевіча як патрона бельскага ліцэя.
Драўляныя клюшкі вырабленыя цалкам у Беларусі, а плястыкавыя — толькі напалову. Драўляная мае сабекошт у 36 рублёў.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра асобу былога кіраўніка Зымбабвэ і пра лёсы палітыкаў.
На мінулым тыдні апошнія ўдзельнікі галадоўкі ў жодзінскай турме спынілі свой пратэст, дамогшыся паляпшэньня ўмоў утрыманьня.
«Я нармальны чалавек, які ня хоча зла ні сабе, ні іншым — выходжу са сьвечкай, са сьцягам, а не зь сякерай, не хаджу зь віламі-косамі, камусьці біць галаву каменем. Выходжу і прашу дабра».
У Менску завяршыўся літаратурны фэстываль «Знак роўнасьці», але ўжо каторы дзень у сацсетках працягваецца гарачае абмеркаваньне і зьместу і падзеяў, што адбыліся цягам літаратурнай імпрэзы. Пры вынік, выклікі і будучыню «Знаку роднасьці» гутарым з арганізатаркай фэстывалю перакладчыцай і паэткай Юліяй Цімафеевай.
У Менскім гарадзкім судзе разгледжана скарга паэта і грамадзкага дзеяча Ўладзімера Някляева на прысуд за нібыта заклікі да «Маршу абураных беларусаў 2.0».
Адміністрацыя Магілёўскага мэталюргічнага заводу ня будзе падаўжаць працоўныя дачыненьні з актывістам аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіславам Паўлінковічам
Рэалізацыя назойлівай ідэі даць усім беларусам заробак «па пяцьсот» даляраў чарговым разам адтэрміноўваецца. Лідэр гурту Znarock Яўген Сокалаў, які чатыры гады таму напісаў песьню з назвай «500 даляраў», бачыць у гэтым уласную адказнасьць.
Напярэдадні 25 лістапада — Сусьветнага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын міжнародная кампанія «Рэвалюцыя ружаў» заклікала правесьці флэшмоб супраць акушэрскага гвалту і прапанавала праявіць салідарнасьць і далучыцца да акцыі беларускім жанчынам, іх партнэрам, акушэрам-гінеколягам, пэрынатальным спэцыялістам, усім неабыякавым да гэтай праблемы.
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі 22 лістапада ў Гаазе прысудзіў Ратка Младзіча, былога камандуючага арміяй басьнійскіх сэрбаў, да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Апошнім часам былі выяўленыя факты рассылкі праз электронную пошту лістоў ад імя «Белаграпрамбанку», якія зьмяшчалі шкоднае праграмнае забесьпячэньне або мелі спасылкі на шкодныя інтэрнэт-рэсурсы.
У чэрвені 2015 года ў Хварастоўскага была дыягнаставана пухліна мозгу. Пра сьмерць сьпевака паведаміў расейскі музыкант Дзьмітры Малікаў.
Заўсёды непрыемна прызнаваць, што твой прагноз, нават вельмі прыгожы, ня спраўджваецца. Але варта гэта рабіць.
У «Толькі жанчыны» гаворым пра ўнікальныя дабрачынныя праекты, ініцыяваныя і рэалізаваныя неабыякавымі жанчынамі.
У суботу і нядзелю беларусы адзначаць чарговую гадавіну Слуцкага збройнага чыну — беларускага антысавецкага паўстаньня 1920 году, здушанага бальшавікамі. У Слуцку ўлады дазволілі два мітынгі, будуць дзьве экскурсіі.
На 82-м годзе памёр пісьменьнік Эдуард Скобелеў, аўтар вядомай дзіцячай кніжкі «Прыгоды Арбузіка і Бябешкі».
Два дзевяцігадовыя хлопчыкі атрымалі раненьні — адзін у грудзі, другі ў галаву. Бацькі зьвярнуліся ў міліцыю.
Амаль 60000 чалавек, якія пацярпелі ад землятрусу ў 2010 годзе, павінны будуць вярнуцца на радзіму.
Вакол вёскі Люсіна ў Ганцавіцкім раёне на Берасьцейшчыне мясцовы лясгас ужо ладны час суцэльна высякае лес. Мясцовыя жыхары зьбіраюць подпісы, каб абараніць звыклы краявід і лес ад вынішчэньня.
Генэральны прадусар Украінскага радыё Дьмітры Хоркін заяўляе, што абвінавачаны ў шпіянажы і працы на выведку Паўло Шаройка апошнія два з паловай гады працаваў штатным карэспандэнтам Украінскага радыё.
З нагоды шпіёнскага скандалу, зьвязанага з арыштам украінскага журналіста Паўла Шаройкі, Свабода прыгадала іншыя падобныя выпадкі.
Украінскага журналіста Паўла Шаройку абвінавачваюць у «шпіянажы», ён нібы прызнаўся, што працаваў на выведку. Таксама затрыманы беларус, якога абвінавацілі ў «дзяржаўнай здрадзе».
Жонка арыштаванага ў Беларусі карэспандэнта Ўкраінскага радыё Паўла Шаройкі Алена вярнулася ў Менск, каб арганізаваць юрыдычную абарону журналіста.
А 14-й гадзіне Камітэт дзяржаўнай бясьпекі правядзе брыфінг пра абставіны затрыманьня ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.
Магілёўскі абласны суд сёньня а 14-й гадзіне пачынае разгляд справы 26-гадовага Аляксея Кузьміна. Яго вінавацяць у распальваньні нацыянальнай варожасьці за камэнтары ў інтэрнэце. Жыхар Магілёва знаходзіцца пад вартай 3 месяцы.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Гантсман выступіў з заявай перад журналістамі ў сувязі з прыняцьцем Дзяржаўнай думай Расеі законапраекту, які дазваляе прызнаваць замежныя сродкі масавай інфармацыі «замежнымі агентамі».
Малкалм Янг, адзін з заснавальнікаў і ўдзельнік аўстралійскага гурту AC/DC, памёр у суботу на 65-м годзе жыцьця. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы рокераў у Facebook.
«У канчатковым выніку савецкі рэжым ня змог зьнішчыць самабытнасьць і незалежнасьць украінскага народу», — гаворыцца ў завяе Дзярждэпартамэнту ЗША.
Жыхары Магілёва абаранілі рынак «Прыдарожны». На ягоным месцы зьбіраліся ўзводзіць дом і стаянку. «Улічваючы звароты грамадзянаў, вырашана адмовіцца ад узьвядзеньня ў бліжэйшыя гады жылога дома...», — адпісаў гандлярам рынку намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Аляксандар Пацёмкін.
18 лістапада амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім усклаў кветкі да помніка беларускаму Герою Ўкраіны Міхасю Жызьнеўскаму — на могілках у вёсцы Сьцяг Працы, што пад Гомлем. Амбасадар Кізім адказаў і на пытаньне пра нядаўняе затрыманьне ў Менску журналіста Ўкраінскага радыё Паўла Шаройкі, раней — паэта Сяргея Жадана, а таксама пра таемнае зьнікненьне ў Гомлі маладога ўкраінца Паўла Грыба.
Анатоль Ганько восем гадоў таму страціў зрок у выніку няшчаснага выпадку на працы. З таго часу ў яго нарадзіўся сын, ён спадзяецца на апэрацыю, якая дасьць яму магчымасьць убачыць родных, і вядзе паўнавартаснае вясковае жыцьцё.
Мінулымі выходнымі Горадня прыняла першую міжнародную ноч традыцыйных танцаў, на якую зьехаліся болей за сотню ўдзельнікаў зь пяці краінаў.
З 24 кастрычніка ўласны карэспандэнт Украінскага радыё ў Беларусі Паўло Шаройка не выходзіў на сувязь. Яго кіраўніцтва ў Кіеве спрабавала зьвязацца ня толькі са сваякамі, але і з украінскай амбасадай у Менску — безвынікова. І толькі калі Паўлава жонка Алена зьехала зь Беларусі і апынулася ва Ўкраіне, яна паведаміла, што Шаройка 3 тыдні таму арыштаваны паводле падазрэньня ў шпіянажы.
«Мае дзеяньні былі выключна ў межах закону», — сьцвярджае Сьцяпан Сьвідзерскі.
У тым, што чарговага журналіста падазраюць у шпіянажы, няма нічога дзіўнага. Як паказвае практыка спэцслужбаў усяго сьвету, найбольш прымальным «матэрыялам» для вэрбаваньня агентаў ёсьць менавіта журналісты, лічыць экспэрт у вайсковых пытаньнях журналіст Аляксандар Алесін.
Амбасада Ўкраіны паведаміла пра арышт 25 кастрычніка ў Менску ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі. Яго нібыта падазраюць у шпіянажы, але ў КДБ Беларусі не камэнтуюць гэтай сытуацыі.
Загрузіць яшчэ