Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскае радыё: Шаройка працаваў у Беларусі штатным журналістам


Паўло Шаройка, архіўнае фота

Генэральны прадусар Украінскага радыё Дьмітры Хоркін заяўляе, што абвінавачаны ў шпіянажы і працы на выведку Паўло Шаройка апошнія два з паловай гады працаваў штатным карэспандэнтам Украінскага радыё.

«Мы разглядаем Паўла Шаройку як уласнага штатнага карэспандэнта Ўкраінскага радыё. Ён зьяўляецца нашым журналістам і ён увесь час перадаваў матэрыялы ў эфір на працягу ўсіх апошніх двух з паловай гадоў, як ён у нас працуе. Таму я як генэральны прадусар Украінскага радыё магу сьцьвярджаць і камэнтаваць толькі яго журналісцкую дзейнасьць», — сказаў Свабодзе Дзьмітры Хоркін.

Паводле яго, на абнародаваную Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі «аднабокую інфармацыю» ўжо адрэагавала і жонка журналіста Алена.

«Алена з намі знаходзіцца на прамой сувязі. Яна баіцца за жыцьцё і здароўе сваё і дзіцяці. Яна таксама сказала, што гэта правакацыя, яна мае кантакт празь лісты з мужам і яна ўсё гэта абвяргае. Вось усё, што вядома на дадзены момант», — дадаў генэральны прадусар Украінскага радыё.

Уласны карэспандэнт Украінскага радыё ў Беларусі Паўло Шаройка быў затрыманы ў Менску 25 кастрычніка.

КДБ: Затрыманы ўкраінскі журналіст Шаройка прызнаўся, што ён выведнік і стварыў агентурную сетку

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG