Літоўская тэатраведка і пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Нашы» пра ўдзел літоўцаў у Галакосьце падчас Другой сусьветнай вайны, выступіла з выказваньнямі, якія выклікалі ў Літве буру пратэстаў. Выдавецтва «Alma littera», дзе выходзілі яе кнігі, спыніла зь ёй супрацоўніцтва і прыбірае яе кнігі з сыстэмы кнігагандлю.