Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам рассылаюць лісты са шкодным праграмным забесьпячэньнем ад імя банку


Апошнім часам былі выяўленыя факты рассылкі праз электронную пошту лістоў ад імя «Белаграпрамбанку», якія зьмяшчалі шкоднае праграмнае забесьпячэньне або мелі спасылкі на шкодныя інтэрнэт-рэсурсы. Пра гэта афіцыйна паведамляецца на сайце «Белаграпрамбанку».

Пры гэтым у кампаніі сьцьвярджаюць, што банк не рассылае спаму і не выкарыстоўвае адрасы электроннай пошты, паведамленыя кліентамі, для рэклямных рассылак, прапановаў, акцыяў або любых іншых падобных дзеяньняў, калі кліент не падпісваўся для іх атрыманьня.

«Ніколі і ні пры якіх абставінах банк не рассылае электронных лістоў, якія зьмяшчаюць просьбы адкрыць укладзеныя файлы, перайсьці па спасылках на іншыя рэсурсы, увесьці пэрсанальныя, картачныя альбо іншыя канфідэнцыйныя зьвесткі на сайтах у інтэрнэце. Падобныя лісты рассылаюцца ашуканцамі па адрасах, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе», — падкрэсьліваюць у «Белаграпрамбанку».

Як ня стаць ахвярай махлярства

  • ніколі не паведамляйце пэрсанальныя, картачныя альбо іншыя канфідэнцыйныя зьвесткі (напрыклад, лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу, асабісты нумар пашпарта, нумар, CVV або ПІН-код ад банкаўскай аплатнай карткі) пабочным асобам, нават калі яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі банку, працэсінгавага цэнтру або службы, якая праводзіць сацапытаньні;
  • не адказвайце на электронныя лісты, у якіх запытваюць вашы канфідэнцыйныя зьвесткі, не пераходзьце па ўказаных у іх спасылках, не адкрывайце укладзеных файлаў;
  • усталёўвайце і выкарыстоўвайце толькі ліцэнзійнае антывіруснае праграмнае забесьпячэньне і пастаянна абнаўляйце антывірусныя базы;
  • праводзьце рэгулярную ўстаноўку абнаўленьняў бясьпекі сыстэмнага і прыкладнога праграмнага забесьпячэньня у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі вытворцаў;
  • для ўваходу на інтэрнэт-рэсурсы банку заўсёды набірайце адрасы сайтаў уручную або карыстайцеся закладкамі браўзэра, якія зрабілі вы самі;
  • пры пераходзе на сайт банку зь іншых інтэрнэт-рэсурсаў правярайце дакладнасьць спасылкі. Зьвярніце ўвагу: адрас інтэрнэт-банкінгу і кліент-банку павінен пачынацца з https: //, а не з http: //;
  • калі вы атрымалі падазроны ліст ад імя банку, зьвяжыцеся з кантакт-цэнтрам гэтага банку і ўдакладніце ўсю інфармацыю.

Служба бясьпекі. 7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG