Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харчаваньне ў школах і дзіцячых садках Беларусі падаражэе на 10 адсоткаў


З 1 сьнежня 2017 году ў Беларусі павышаюцца грашовыя нормы выдаткаў на харчаваньне ва ўстановах адукацыі.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў ад 22 лістапада 2017 году № 879.

Грашовыя нормы выдаткаў на харчаваньне павялічваюцца на 10% ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафэсійна-тэхнічнай, спэцыяльнай адукацыі.

Апошні раз нормы на харчаваньне дзяцей павышаліся вясной бягучага году на 5%. З 15 сакавіка кошт харчаваньня ў дзіцячых садках у залежнасьці ад узросту дзіцяці і яго знаходжаньня ў гэтай установе складаў у сярэднім ад 41,14 да 77,44 рубля ў месяц; у агульнаадукацыйных школах — ад 1,5 да 5,14 рубля на дзень, паведамляе БелаПАН.

З 1 красавіка 2014 году паводле пастановы Савету Міністраў № 266 бацькі аплачваюць 100% кошту харчаваньня сваіх дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Раней бацькі кампэнсавалі 60% кошту харчаваньня ў дзіцячых садках, астатнія 40% аплачвала дзяржава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG