Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША спыняюць праграму для ўцекачоў з Гаіці


Амаль 60000 чалавек, якія пацярпелі ад землятрусу ў 2010 годзе, павінны будуць вярнуцца на радзіму.

Злучаныя Штаты спыняюць дзеяньне праграмы наданьня спэцыяльнага статусу 59000 грамадзян Гаіці, якая абараняе іх ад дэпартацыі, паведамляе «Голас Амэрыкі». Гэта адбудзецца ў ліпені 2019 году.

Паводле высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі Белага дома, «надзвычайныя, але часовыя ўмовы [на Гаіці], якія паслужылі асновай для стварэньня такой праграмы, палепшыліся, і яны больш ня могуць перашкаджаць грамадзянам Гаіці бясьпечна вярнуцца».

«18 месяцаў, на працягу якіх гэтая праграма будзе працягваць дзейнічаць, дапаможа ўраду Гаіці падрыхтавацца да вяртаньня імігрантаў», — дадалі ў Белым доме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG