Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Малкалм Янг, адзін з заснавальнікаў гурту AC/DC


Ангус Янг (зьлева) і Малкалм Янг (справа) у Гішпаніі ў 2000 годзе падчас сустрэчы зь мясцовым палітыкам
Ангус Янг (зьлева) і Малкалм Янг (справа) у Гішпаніі ў 2000 годзе падчас сустрэчы зь мясцовым палітыкам

Малкалм Янг, адзін з заснавальнікаў і ўдзельнік аўстралійскага гурту AC/DC, памёр у суботу на 65-м годзе жыцьця. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы рокераў у Facebook.

Сябры-музыкі называюць яго «рухальнай сілай» праекту. У заяве ад імя яго брата Ангуса гаворыцца, што спадчына Малкалма Янга «будзе жыць вечна».

Прычынай сьмерці 64-гадовага музыкі называюць дэмэнцыю. Малкалм Янг пакінуў гурт AC/DC у 2014 годзе менавіта з-за гэтага захворваньня.

Гурт AC/DC быў заснаваны трыма братамі Янгамі ў Сыднэі ў 1973 годзе. У кастрычніку 2017 году AC/DC паведаміла пра сьмерць Джорджа Янга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG