Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка сьпяваюць пра сыход Мугабэ


Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра асобу былога кіраўніка Зымбабвэ і пра лёсы палітыкаў.

Саўка:
Мугабэ был в Зімбабвэ проста кароль.
Пашці што сорак лет іграл эту роль.

Грышка:
Але ўсё мінае, фа-фа-на-на.
І зараз ён ня мае ўжо ні храна.

Рэфрэн (разам):
Гэй!
Гэта палітыка.
Улунгу, фа-фа-на-на.
Сёньня ўсё ёсьць, а заўтра і лісьціка
Фігавага няма.

Саўка:
Быў самых чэсных правіл этат Мугабэ.
Он очэнь чотка правіў сваім Зімбабвэ.

Грышка:
Ва ўладзе прасядзеў амаль сорак гадоў ён.
Я ведаю, хто паўтарыць подзьвіг гатовы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG