4 лістапада сацыял-дэмакраты прэзэнтавалі ў Магілёве эскіз манумэнта ў гонар літаратара, грамадзкага дзеяча, першага старшыні беларускага савецкага ўраду Зьмітра Жылуновіча (Цішкі Гартнага).
Былы міністар ужо выступіў з заявай, дзе назваў абвінавачаньні ў гвалце непраўдзівымі і паклёпніцкімі.
Ратаваць лён у гаспадарках Кармянскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага раёнаў цяпер спрабуюць аўральнымі «працоўнымі дэсантамі» з Гомлю ды саміх райцэнтраў.
Вайсковая газэта «Во славу Родины» зьмясьціла фатаздымак новай вайсковай формы, якая цягам 2017 году паступае на выпрабаваньне ў беларускае войска і паступова можа замяніць цяперашнюю вопратку. Навінку абмяркоўваюць незалежны вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін і былы салдат тэрміновай службы Павал Белавус.
Колішняя госьця інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч кажа, што памылялася, заяўляючы, што славуты літоўскі партызан ня быў катаваны і працаваў на савецкія спэцслужбы.
Жыхар Пінску Эльхан Шапялевіч мусіць раз на тыдзень адзначацца ў міліцыі, бо ён пад наглядам за адміністрацыйныя правапарушэньні. 5 кастрычніка пінчук прыйшоў у ГАУС па вуліцы Кірава, а выйшаў адтуль толькі праз тры дні. Міліцыянты ня толькі арыштавалі Эльхана, але і жорстка яго зьбілі.
31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскардзіла вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду.
На станцыі мэтро «Магілёўская» супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алу Гуцаву.
Пакуль Мікола Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, на ягоны адрас прыходзяць новыя судовыя выракі і позвы ў суд.
Актывіст зь Ліды Валер Мінец атрымаў зь міліцыі пратакол, паводле якога ён нібыта заклікаў да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня ў Менску, чым парушыў артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
31-гадовая ўраджэнка Віцебску, якая нарадзіла дома і страціла немаўля, абскарджвае судовы вырак, абвешчаны 7 верасьня ў Чыгуначным раённым судзе гораду. Яна зьвярнулася з касацыйнай скаргай у Віцебскі абласны суд.
Ініцыятыўная група жыхароў Бараўлянаў, якія пратэстуюць супраць неабгрунтаванай высечкі векавога лесу і забудовы вызваленай тэрыторыі адміністрацыйнымі аб’ектамі, дамаглася аўдыенцыі ў старшыні Менскага аблвыканкаму Анатоля Ісачэнкі.
Магілёўскія актывісты Таварыства беларускай мовы адзначылі каля Крыжа памяці ахвяраў сталінскага тэрору гадавіну «ночы расстраляных паэтаў».
2 лістапада, на Дзяды, прадстаўнікі дэмакратычных супольнасьцяў Віцебску і Гомля адведалі могілкі ды месцы сталінскіх расстрэлаў, дзе ўзгадалі беларускіх герояў і пакутнікаў.
Украінскага праваабаронцу Назарыя Баярскага ўвечары 2 лістапада зьнялі зь цягніка «Вільня-Менск» на станцыі Гудагай. Праваабаронцу абвясьцілі пра забарону на ўезд на тэрыторыю Беларусі без тлумачэньня прычын.
Беларусь заняла 26-е месца сярод 144 краін, ацэненых у «Рэйтынгу гендэрнай роўнасьці-2017». Рэйтынг падрыхтаваны Ўсясьветным эканамічным форумам (Швайцарыя).
Сотні жыхароў гістарычнага цэнтру Барысава — другога па значнасьці гораду Менскай вобласьці — ня маюць дома вады й мыюцца ў лазьні. Яны карыстаюцца ямнай прыбіральняй і гатуюць есьці ў печы або на газе з балёна.
Актывістку Натальлю Папкову затрымалі раніцай 2 лістапада ў Берасьці, паведамляе БелаПАН. Яна будзе адбываць 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць вучэньняў «Захад-2017», якая прайшла 8 верасьня ў Менску.
Арэндадаўца два дні таму паведаміў «Цэху», што ім трэба «як мага хутчэй» сабраць рэчы і выехаць. Рашэньне было прынятае ў час выставы пра цэнзуру і самацэнзуру.
Мужчыну вінавацяць у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці.
2 лістапада беларускі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч адзначыць 25-годзьдзе творчасьці на сцэне КЗ «Менск». Напярэдадні вялікага сольнага канцэрту, першага такога кшталту пасьля 6 гадоў неафіцыйных забаронаў, Свабода пагутарыла з музыкам.
2 лістапада Ніну Багінскую выклікалі ў міліцыю ў сувязі зь яе скаргай на дзеяньні супрацоўнікаў у цывільным на акцыі 8 верасьня. З 2015 году ў Багінскай, якую за ўдзел ў акцыях апазыцыі рэгулярна штрафуюць, пачалі ўтрымліваць 20% пэнсіі.
Прыватнае прадпрыемства «Гранітны сьвет» і яго ўладальнікі браты Бакіноўскія з Заслаўя атрымалі шырокую вядомасьць, калі адгукнуліся на грамадзкую ініцыятыву талакой усталяваць помнікі на магілах бацькоў і сястры Васіля Быкава.
Арганізацыю харчаваньня ў менскіх школах возьмуць пад відэакантроль, паведаміў 2 лістапада на пасяджэньні Менгарвыканкаму начальнік Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Андрэй Дамарацкі, перадае БелТА.
Майкл Фэлан падаў прашэньне аб адстаўцы з пасады міністра абароны Вялікабрытаніі ў сувязі з абвінавачваньнямі ў «непрыстойных сэксуальных паводзінах».
Галівудзкага актора Дастына Гофмана абвінавацілі ў дамаганьнях да непаўналетняй. Актрыса Ганна Хантэр у калёнцы выданьня The Hollywood Reporter сьцьвярджае, што Гофман чапляўся да яе на здымках фільма «Сьмерць коміваяжора» ў 1985 годзе. Хантэр на той момант было 17 гадоў.
Ужо некалькі дзён пакупнікі віцебскага «Эўраопту», што на Маскоўскім праспэкце, могуць назіраць незвычайную зьяву. Побач з крамай, на браме невялічкага кірмашыку, вывешаны падраны савецкі сьцяг, піянэрскі барабан і шыльда з надпісам «Настальгія. Музэй гісторыі савецкага мінулага».
Найбуйнейшае літоўскае выдавецтва Alma littera здыме з продажу ўсе кнігі Руты Ванагайце — літоўскай пісьменьніцы, якая стала папулярнай у 2015 годзе пасьля публікацыі кнігі «Нашыя» ( «Mūsiškiai») аб масавых забойствах габрэяў літоўцамі падчас Другой усясьветнай вайны.
Сьведкам тэракту ў Нью-Ёрку 31 кастрычніка стаў выхадзец зь Беларусі Дзьмітры Мятліцкі.
У Менску 31 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Лярэатам прэміі стаў журналіст Свабоды Зьміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы». Кніга была выдадзеная ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
У Гомлі жыхары вуліц Кожара і Галавацкага сваімі пратэстамі дамагліся адмены будоўлі камэрцыйнага шматкватэрнага дома з аўтапаркоўкамі на месцы цяперашняга сквэра. Паводле прыблізных падлікаў, пад нож магло пайсьці каля трохсот дрэваў і кустоў.
Узоры новых дакумэнтаў ужо зьявіліся. Пра іх расказаў агенцтву БЕЛТА часовы выканаўца абавязкаў намесьніка начальніка Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Павал Хрышчановіч.
Анжаліцы Калатазішвілі 47 год. У 2013 годзе ёй дыягнаставалі анкалягічную хваробу і выразалі ўнутраныя органы. Як паказала экспэртыза, памылкова.
Пра значэньне і ўплыў прэміі Гедройця гаворым з паэткай, пісьменьніцай і крытыкам Людмілай Рублеўскай, якая сёлета атрымала 2 месца за кнігу «Дагератып», літаратурным крытыкам Ганнай Кісьліцынай, якая раней была ў журы прэміі, і пісьменьніцай і дасьледчыцай Ганнай Севярынец.
Дыягназ «шызатрапічнае расстройства» не азначае аўтаматычна, што чалавек знаходзіцца не пры сьвядомасьці зь юрыдычнага гледзішча.
Сама яна кажа, што гэта можа быць спробай прымусіць яе замаўчаць. У кастрычніку Макгоўэн абвінаваціла прадусара Гарві Вайнштэйна ў згвалтаваньні.
Кобрынскаму грамадзкаму актывісту Алесю Меху прысудзілі 115 рублёў штрафу за непадпарадкаваньне дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі.
Справу «9 траўня» вярнулі ў пракуратуру. Справа за ўдзел у пагромах прадстаўніцтваў расейскіх банкаў у Кіеве, усё яшчэ разглядаецца ў судзе.
1 лістапада сьвет адзначае Міжнародны дзень вэгана. Ініцыятарам гэтага Дня выступіла Грамадзтва вэганаў у 1994 годзе. Вэганы выключаюць цалкам усе прадукты жывёльнага паходжаньня.
Паэта і палітыка Ўладзімера Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за словы «Калі ёсьць воля бараніць свае правы, дык трэба выходзіць і бараніць», сказаныя ім 16 кастрычніка ў эфіры тэлеканалу Белсат пра акцыю «Марш абураных беларусаў 2.0».
Амаль палова школьнікаў заявіла, што сутыкаецца з праблемай абавязковага наведваньня мерапрыемстваў, не зьвязаных з вучобай, амаль траціна — што сутыкаецца зь несправядлівасьцю адзнакаў і заніжэньнем адзнакаў за афармленьне, а ня сутнасьць работы.
Беларускую літаратуру палічылі вельмі цікавай 20,5%, нецікавай 24,9%. Расейскую, адпаведна, 38,5% цікавай і 9,8% нецікавай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля тэракту ў Нью-Ёрку даручыў Міністэрству ўнутранай бясьпекі ўзмацніць «і без таго экстрэмальныя» праверкі іншаземцаў, якія ўяжджаюць у краіну.
У Беларусі плянуецца ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць за лішнія сумы ў жыроўках, паведаміла карэспандэнту БелТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Натальля Гуйвік.
Лідзкія актывісты ўстанавілі помнік паўстанцам 1863 году на месцы пахаваньня паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы Лідзкага раёну.
Санэпідэмслужба Менскай вобласьці з 4 верасьня па 16 кастрычніка праводзіла пазаплянавыя апэратыўныя праверкі ўстановаў адукацыі па арганізацыі харчаваньня дзяцей.
Дзясятак жыхароў Баранавічаў зь ініцыятывы руху «За свабоду» прыбралі каля крыжа-помніка ахвярам камуністычнага тэрору, запалілі зьнічы, прачыталі вершы расстраляных паэтаў ды памаліліся за ўсіх забітых у часы камуністычнага рэжыму.
Ініцыятыва Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў — Дзяды, 2 лістапада, наведаць магілы выбітных беларусаў.
На апошнім зьезьдзе Таварыства беларускай мовы імя Скарыны з вуснаў экс-міністра замежных спраў Пятра Краўчанкі прагучала меркаваньне, што «сёньня ставіць пытаньне пра тое, каб беларуская ў нас была адзінай дзяржаўнай мовай, — гэта антыбеларускі крок, зьнішчэньне таго, што ёсьць сёньня».
Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшай адвакацкай радзе Польшчы зьвярнулася да ўладаў Беларусі, выказаўшы занепакоенасьць сытуацыяй зь беларускімі адвакатамі, у дачыненьні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.
Загрузіць яшчэ