Ці можа эмігрант, беларус з замежжа, нават пасьпяховы па заходніх мерках, перамагчы ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Спрачаюцца Дзьмітрый Гурневіч, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Былы афіцэр СС Оскар Грэнінг, які служыў бухгальтарам у канцэнтрацыйным лягеры Асьвеньцім, будзе адбываць пакараньне ў турме, нягледзячы на ўзрост.
Арганізацыя «Футбол супраць расізму ў Эўропе» (FARE) падрыхтуе памятку для заўзятараў-гомасэксуалаў да чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году ў Расеі.
Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што працуе над законам аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту. Але радавацца гэтай навіне цяжка, бо першы такі законапраект распрацоўвалі яшчэ на мяжы тысячагодзьдзяў і абяцалі прыняць ужо даўно.
У рэпартажы з рабочымі «Лідабудканструкцыі» размова ішла пра тое, што затрымліваньне зарплаты на прадпрыемстве стала звычайнай справай.
Генэрал басьнійскіх харватаў Слобадан Праляк падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі выпіў нешта з ёмістасьці, у якой, паводле яго слоў, знаходзілася атрута. Дзяржаўная тэлевізія Харватыі паведаміла, што генэрал памёр.
Сэйм Польшчы прыняў папраўкі да Закона аб выхаваньні цьвярозасьці, якія дазволяць мясцовым органам улады ўводзіць абмежаваньні на продаж алькагольных напояў для ўжываньня па-за месцам пакупкі ў начны час, паміж 22 і 6 гадзінамі.
Андрэй Каўтуха і Сяргей Хрушчоў, былыя міністар і намесьнік міністра прыроды і навакольнага асяродзьдзя, якія амаль паўгода знаходзяцца пад сьледзтвам, падалі прашэньне ў Камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце Беларусі.
Сьвярдлоўскі абласны суд прыняў рашэньне не дэпартаваць з Расеі грамадзяніна Беларусі Ігара Шчуку, якога падазраюць у спробе падпаліць помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу.
29 лістапада пачынаецца візыт у Беларусь прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. 30 лістапад ён, як і Аляксандар Лукашэнка, возьмуць удзел у саміце АДКБ, які пройдзе ў Менску. Чым падобныя і чым адрозьніваюцца Беларусь і Казахстан і іх кіраўнікі. Цытаты і факты.
Артыкул, апублікаваны і «Нашай ніве», «Дзе жывуць і працуюць дзеці апазыцыянэраў», выклікаў бурлівую рэакцыю ў сацыяльных сетках. Яна істотна выйшла за рамкі абмеркаваньня, як уплывае на імідж грамадзкіх дзеячаў эміграцыя іх дзяцей.
Віцэ-прэзыдэнт Сусьветнай канфэдэрацыі рок-н-ролу (WRRC) Манфрэд Махаб заявіў, што яго калега Кацярына Ціханава зьяўляецца дачкой прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, паведамляе агенцтва Reuters.
Вялікая палата Эўрапейскага суду па правах чалавека (ЭСПЧ) 28 лістапада пацьвердзіла рашэньне ў справе былога прэмʼер-міністра Грузіі і экс-кіраўніка МУС Вано Мерабішвілі.
У Працоўным кодэксе Беларусі рыхтуюць зьмены, якія будуць замацоўваць дыстанцыйныя формы працы.
Гарадзкая рада Бельска на Падляшшы прагаласавала за тое, каб у горадзе захаваць вуліцу Браніслава Тарашкевіча.
Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, таму грамадзяне не могуць абскарджваць рашэньні беларускіх судоў у ЭСПЧ і, адпаведна, пазбаўленыя права атрымліваць прысуджаныя ім грашовыя кампэнсацыі.
Ці можна закідваць апазыцыянэрам і праваабаронцам, што іх дзеці вучацца ці жывуць за мяжой? Калі дзеці адказваюць за бацькоў, а бацькі за дзяцей? Што страчвае і што набывае Беларусь ад мільёнаў беларусаў, якія жывуць за мяжой.
Раніцай 28 лістапада памерла Ада Вярцінская, заслужаны пэдагог Рэспублікі Беларусь і жонка пісьменьніка Анатоля Вярцінскага.
Сьлесар-інструмэнтальшчык з Гомля Анатоль Паплаўны праз суд спагнаў са свайго працадаўцы, сумеснага акцыянэрнага таварыства «Гомелькабель», 100 рублёў маральнай шкоды.
Калі б рыма-каталіцкія біскупы шанавалі народныя традыцыі і не палітыкавалі, калі б у іх хапіла мужнасьці, яны б не зьвярнуліся б да Лукашэнкі з сумнеўнай прапановай, якая яшчэ невядома як будзе ўспрынятая праваслаўнымі клерам і вернікамі.
Апублікаваная афіцыйная мапа зонаў, забароненых для запуску бесьпілётнікаў (а таксама, паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, амаль любых лятучых аб’ектаў — хоць папяровых самалёцікаў).
28 лістапада беларускаму журналісту Паўлу Шарамету споўнілася б 46 гадоў. Ён быў забіты невядомымі 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве.
Свабода паразмаўляла з горадзенцамі, што зьведалі турыстычны бум на сабе, і зь іх дапамогай сфармулявала 7 станоўчых зьменаў у горадзе.
Адсутнасьць Нобэлеўскай ляўрэаткі патлумачылі станам здароўя. У выніку госьць — расейскі экспэрт па Кітаі Аляксей Маслаў — выступаў на сцэне адзін.
Страты ад тэрарызму ў мусульманскіх краінах склалі за гэты пэрыяд 350 мільярдаў даляраў. Больш за 70 працэнтаў ахвяр прыйшлося на Ірак, Аўганістан, Пакістан і Нігерыю.
Праект Гарадзенскага дзіцячага госьпіса па стварэньні адаптыўнага адзеньня выйграў конкурс сацыяльных стартапаў SAP UP у Менску, дзе за галоўны прыз у 10 тысяч рублёў змагаліся 140 канкурэнтаў. Такога ня робяць у ніводнай з краін-суседзяў, кажуць пераможцы.
Паўло Грыба затрымалі ў Беларусі ў канцы жніўня. Праз два месяцы стала вядома, што зьніклы ўкраінскі блогер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Краснадары.
Актывіст Зьміцер Паліенка, які адбывае 1,5 года зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі, не выключае, што да яго будзе ўжыты 411 артыкул Крымінальнага кодэксу. Гэты артыкул дазваляе ў вязьніцы павялічыць тэрмін пакараньня яшчэ на год. Пра такую небясьпеку Зьміцер Паліенка сказаў свайму бацьку на нядаўнім спатканьні ў калёніі.
Упершыню беларуска ўзначаліла эўрапейскі рэйтынг у пуле — адной з самых папулярных разнавіднасьцяў лузнага більярду. У жніўні 20-гадовая Маргарыта Фефілава стала першай на этапе Эўратуру ў Нідэрляндах, а нядаўна паўтарыла вынік у Партугаліі.
Грамадзяніну Ўкраіны Паўлу Шаройку, затрыманаму ў Беларусі, прад’яўлена абвінавачваньне, паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік КДБ Дзьмітрый Пабяржын.
Некалькі гадоў у Менску існуе Hackerspace — майстэрня-клюб, дзе зьбіраюцца аднадумцы. Яны ствараюць робатаў, 3D-прынтэры ці робяць рэчы з дрэва і плястыку. Гэтая прастора — сучасны «гараж», дзе любы ахвотны пасьля працы можа адпачыць і зрабіць нешта карыснае.
Карэспандэнт нашага радыё пагутарыў з Даніелем Эбэргардам, супрацоўнікам Упраўленьня па перапрацоўцы адыходаў у Цюрыху, і атрымаў адказы на ўсе свае пытаньні. Уключна з тым, чаму швайцарцы не выкідваюць шкло ў нядзелю.
26 лістапада ад анкалягічнай хваробы памёр паэт Алесь Каско. Праз два тыдні яму споўнілася б 66 гадоў.
Пры аказаньні паслугаў аднаму грамадзяніну мае выплачвацца 100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (на момант публікацыі 197 рублёў 81 капеек).
Начальнік 72-га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі Ўзброеных сілаў у Печах Уладзіслаў Будзік, прызначаны тыдзень таму, расказаў пра новыя парадкі ў Печах.
Пасьля перамогі ў судзе Віктар Раполаў зьбіраецца адсудзіць у вайскоўцаў кампэнсацыю за нанесеную яму маральную шкоду.
20 лістапада кіраўнік краіны прапанаваў вызваліць ад прызыву адзінага сына ў сям’і. Што яшчэ адбылося на гэтым тыдні.
Міністар аховы здароўя Ізраіля Якаў Ліцман 26 лістапада сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць таго, што ізраільская дзяржаўная чыгуначная кампанія праводзіць рамонтныя работы ў суботы.
Джоні Бобіт прыехаў у Філядэльфію ў пошуках працы, але не змог яе знайсьці і быў вымушаны жыць на вуліцы. Аднойчы на трасе, дзе ён спаў, заглухла машына, і ён скарыстаў свае апошнія грошы, каб дапамагчы дзяўчыне-кіроўцу купіць бэнзін.
Выхаванцы Міжнароднага дзіцячага лягера «Артэк» у анэксаваным Расеяй Крыме разам з гісторыкамі і правазнаўцамі зладзяць гістарычную рэканструкцыю аднаго з фрагмэнтаў Нюрнбэрскага працэсу — суду над былымі кіраўнікамі нацысцкай Германіі.
У Цэнтральным дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва Ўкраіны захоўваюцца тры сцэнарныя заяўкі на мастацкія фільмы, якія беларускі пісьменьнік Уладзімер Караткевіч прапанаваў зрабіць на Кіеўскай кінастудыі імя Даўжэнкі.
26-га лістапада — дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча, беларускага пісьменьніка, паэта, драматурга. Ён нарадзіўся ў 1930-м годзе ў Воршы, і ў ягоным родным горадзе бадай як нідзе больш шануюць памяць славутага земляка.
Джордж Буш-старэйшы стаў самым доўгажывучым прэзыдэнтам у амэрыканскай гісторыі.
25 ліпеня — дзень сьмерці Уладзіміра Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.
Cэйм Польшчы 24 лістапада прыняў закон аб павелічэньні выдаткаў на ахову здароўя да 6% ВУП да 2025 года.
Крыстына Юганэсан узяла ўдзел ва ўрачыстасьці з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі ў адзінай у Беларусі дзейснай лютэранскай кірсе ў Горадні.
У сваім выступе ў суботу, у Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту над жанчынамі, Макрон прапанаваў плян падтрымкі жанчын, гатовых абвінаваціць сваіх гвалтаўнікоў.
На выезьдзе з бадай што самага вядомага курортнага гораду Беларусі ўзбоч дарогі стаіць дамок, змураваны зь вялікіх валуноў. Зграбны двухпавярховік нельга не заўважыць: ён такі адзін, і стаіць на самым беразе вялікага возера Дрывяты.
У Менску распачалася двухдзённая канфэрэнцыя «Нацыянальны ўнівэрсытэт у XXI стагодзьдзі: місія і выклікі». Форум арганізаваны Таварыствам беларускай мовы і аргкамітэтам унівэрсытэту «Альбарутэнія».
Загрузіць яшчэ