У Віленскай мэрыі абмяркоўваюць магчымасьць перайменаваць вуліцы, названыя імёнамі пісьменьнікаў, грамадзкіх і палітычных дзеячоў, якія супрацоўнічалі з савецкім рэжымам. Ідзецца пра Пятраса Цьвірку, Саламею Нярыс, Людаса Ґіру і Антанаса Вянцлаву.
Як паведаміла Юлія Рудзіцкая на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, яе анімацыйны фільм «І месяц спыніўся» (And The Moon Stands Still) атрымаў галоўны прыз «Найлепшы анімацыйны фільм» на міжнародным кінафэстывалі 2ANNAS у Рызе.
3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту. Прапануем матэрыял з архіву Свабоды.
3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.
Трэцяга сьнежня 1967 году ў паўднёваафрыканскім Кейптаўне група зь 19 лекараў пад кіраўніцтвам хірурга Крысьціяна Барнарда выканала першую ў сьвеце перасадку сэрца.
Чыноўнікі і дырэктарат складаюць большасьць у абласных і раённых выбарчых камісіях, заяўляюць назіральнікі ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якую традыцыйна арганізуюць закрыты ўладамі праваабарончы цэнтар «Вясна» і рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне «Беларускі Хэльсынскі камітэт».
Былы прэзыдэнт Грузіі, лідэр «Руху новых сіл» Міхаіл Саакашвілі чарговым разам вывеў сваіх прыхільнікаў на марш у цэнтры ўкраінскай сталіцы, гэтым разам у рамках акцыі «Народны імпічмэнт».
Вестка пра пажар у Бешанковічах у доме ўладальніка брэнду belarusam.by Уладзімера Рамановіча не пакінула абыякавымі многіх землякоў.
Піша кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.
Справа «Белага легіёну» спыненая. Што яшчэ адбылося на гэтым тыдні
Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва» правядзе чарговы форум прадпрымальнікаў 11 сьнежня ў менскім культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы». Сустрэча будзе прысьвечаная вынікам году ў асяродзьдзі малога бізнэсу і пэрспэктывам на будучыню.
У Беларусі пражываюць прадстаўнікі каля 140 нацыянальнасьцяў. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2009 году 83,7 адсотка жыхароў краіны — беларусы, 13,9 адсотка насельніцтва складаюць іншыя нацыянальнасьці.
3 сьнежня спаўняецца 80 гадоў паэтцы, стваральніцы музэя Максіма Багдановіча ў Горадні Дануце Бічэль. Напярэдадні паэтка расказала Свабодзе пра каханьне, выдатных мужчын і легендарных жанчын, зь якімі яна сустракалася ў жыцьці.
Сёньня жыхары Калодзішчаў, Міхайлава Кута, Гарадка і блізкіх да іх дачных масіваў чакалі прыезду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродьздзя Андрэя Худыка.
Карэязнаўца Ніна Шпітальнікава разважае пра тое, як далёка можа зайсьці амэрыканска-паўночнакарэйскі канфлікт і дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад КНДР, дзе двойчы стажыравалася ў Пхэньянскім унівэрсытэце імя Кім Ір Сэна. Толькі што ў Чэхіі выйшла яе кніга «Паміж двума Кімамі: на навучаньні ў КНДР».
У зьезьдзе бяруць удзел больш за 60 прафсаюзных актывістаў, а таксама прыблізна дзесяць замежных гасьцей. Сёньняшні зьезд — дзясяты справаздачна-выбарны. Асноўнае пытаньне зьезду — выбары кіраўніцтва.
Яе абвінавачвалі ў спробе забіць былога мужа, затрымалі ў 2013 годзе і асудзілі на сем год пазбаўленьня волі, але адпусьцілі праз умоўна-датэрміновае вызваленьне.
У Жлобінскім раёне ў 64 вясковых паселішчах зафіксаваныя выпадкі ВІЧ-інфэкцыі. Яшчэ нядаўна СНІД лічыўся нібыта «гарадзкой» хваробай.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць гісторыю з арыштамі беларусаў, якая нібыта пачалася зь ліста «фрау А» і скончылася пшыкам.
Авіякампаніяназвала найбольш папулярныя маршруты паводле вынікаў распродажу 28-29 лістапада.
Міністэрства інфармацыі Беларусі апублікавала абноўлены сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды трапілі суполкі нацыстаў, антыфашыстаў і беларускіх нацыяналістаў.
У 15 гадоў Антон Любахінец зрабіў першую вынаходку, якая спрашчае жыцьцё невідушчых. У 18 гадоў — адкрыў сваю першую фірму. Сёньня хлопцу зь Берасьця 20 гадоў, і на ягоную кампанію працуюць больш за 20 чалавек.
Прадстаўнік Кітаю заявіў, што «ўсе ініцыятывы Беларусі ўважліва разглядаюцца» яго краінай. Ці прыняў Кітай беларускую прапанову, наўпрост не гаворыцца, але сайт беларускага ўраду ўпэўнена піша: год будзе абвешчаны такім.
Больш за 30 каналаў нелегальнай міграцыі перакрытыя ў Беларусі сёлета, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт.
1 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень барацьбы са СНІДам.
Дыскрымінацыя паводле расавай прыкметы ў Беларусі носіць сыстэмны характар, перакананыя праваабаронцы.
1 сьнежня адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІД. Свабода сабрала самуж важную інфармацыю пра хваробу.
Дзьве прэміі ў адзін дзень і ў адным месцы: 7 сьнежня, 18:00, Менск, кнігарня Ў.
Памёр намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Народная Воля» Іван Макаловіч. Яму было 77 гадоў.
Чаму ўлады пайшлі на такую страту твару? Ці стала рашэньне сьледчага камітэту вынікам ціску з боку Захаду?
Канстытуцыйны суд Грузіі задаволіў пазоў грамадзяніна, а таксама апазыцыйнай партыі «Гірчы» аб прызнаньні антыканстытуцыйнай нормы крымінальнага кодэксу, паводле якой караюць за спажываньне марыхуаны.
Віцебская Жанна д’Арк Сьвятлана Ботвіч, Аляксандар Сямёнаў з Гомля, які падаў на дзяржаву ў суд за «ліст шчасьця», блогер Максім Філіповіч, які «замяніў сабой дзяржаўныя СМІ» і іншыя беларусы, што выказвалі сваё абурэньне дэкрэтам № 3, — напярэдадні новай рэдакцыі прававога акту.
Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты. Ад рашэньня суду да выплаты грошай прайшло болей за год.
30 лістапада суд Чыгуначнага раёну Гомля аштрафаваў журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына на 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за сюжэт на тэлеканале «Белсат» «40 градусаў, пагрозы і вада з прыбіральні».
На гарадзенскім рынку «Паўднёвы» закрываецца адзіная беларускамоўная будаўнічая крама. Паводле гаспадара, з эканамічных прычынаў.
Праваабаронцы заклікаюць слаць лісты Зьмітру Паліенку ў Бабруйскую калёнію.
Былыя фігуранты справы расказваюць Свабодзе, ці чакалі такога разьвіцьця падзей, і як паставіліся да навіны.
Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы абяцаў, што сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы павінен дарасьці да 700 рублёў.
У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Свабода высьветліла, хто адказвае за перапіс, фармулюе пытаньні перапіснога ліста, як будуць сфармуляваныя пытаньні пра мову, нацыянальнасьць, стаўленьне да рэлігіі.
Ці можа эмігрант, беларус з замежжа, нават пасьпяховы па заходніх мерках, перамагчы ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Спрачаюцца Дзьмітрый Гурневіч, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Былы афіцэр СС Оскар Грэнінг, які служыў бухгальтарам у канцэнтрацыйным лягеры Асьвеньцім, будзе адбываць пакараньне ў турме, нягледзячы на ўзрост.
Арганізацыя «Футбол супраць расізму ў Эўропе» (FARE) падрыхтуе памятку для заўзятараў-гомасэксуалаў да чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году ў Расеі.
Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што працуе над законам аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту. Але радавацца гэтай навіне цяжка, бо першы такі законапраект распрацоўвалі яшчэ на мяжы тысячагодзьдзяў і абяцалі прыняць ужо даўно.
У рэпартажы з рабочымі «Лідабудканструкцыі» размова ішла пра тое, што затрымліваньне зарплаты на прадпрыемстве стала звычайнай справай.
Генэрал басьнійскіх харватаў Слобадан Праляк падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі выпіў нешта з ёмістасьці, у якой, паводле яго слоў, знаходзілася атрута. Дзяржаўная тэлевізія Харватыі паведаміла, што генэрал памёр.
Сэйм Польшчы прыняў папраўкі да Закона аб выхаваньні цьвярозасьці, якія дазволяць мясцовым органам улады ўводзіць абмежаваньні на продаж алькагольных напояў для ўжываньня па-за месцам пакупкі ў начны час, паміж 22 і 6 гадзінамі.
Андрэй Каўтуха і Сяргей Хрушчоў, былыя міністар і намесьнік міністра прыроды і навакольнага асяродзьдзя, якія амаль паўгода знаходзяцца пад сьледзтвам, падалі прашэньне ў Камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце Беларусі.
Сьвярдлоўскі абласны суд прыняў рашэньне не дэпартаваць з Расеі грамадзяніна Беларусі Ігара Шчуку, якога падазраюць у спробе падпаліць помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу.
29 лістапада пачынаецца візыт у Беларусь прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. 30 лістапад ён, як і Аляксандар Лукашэнка, возьмуць удзел у саміце АДКБ, які пройдзе ў Менску. Чым падобныя і чым адрозьніваюцца Беларусь і Казахстан і іх кіраўнікі. Цытаты і факты.
Загрузіць яшчэ