Эканамічны суд Горадні адмовіў камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Гроднааблвідэапракат» у пазове да Веранікі Вельб, аўтаркі крытычнай публікацыі пра гэтую ўстанову, а таксама да Аляксея Шоты, уласьніка і рэдактара гарадзенскага сайта Hrodna.life, на якім быў зьмешчаны матэрыял.
Што на допытах казалі сьведкі — сваякі падсудных аўтараў «Рэгнуму»? Ці будзе суд выклікаць на допыт экс-міністра Лілію Ананіч? Якія тэмы рэдактар «Рэгнуму» замаўляў берасьцейскаму аўтару? Што Юры Паўлавец сказаў на судзе пра беларускую вышыванку?
20 сьнежня на працэс над аўтарамі сайту «Рэгнум» прыйшоў вядомы праваабаронца, былы судзьдзя і адвакат Гары Паганяйла. Сваю цікаўнасьць да працэсу над «пракрамлёўскімі прапагандыстамі» Гары Паганяйла патлумачыў апасеньнямі, што «з прычыны палітызаванасьці справы будуць парушаныя правы абвінавачаных, у тым ліку на абарону».
Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуды Магілёўскага абласнога суду фігурантам справы «чорных рыэлтараў», а апэляцыйныя скаргі іх абаронцаў пакінуў без задавальненьня.
Словы тэлевядучай Ксеніі Сабчак на прэсавай канфэрэнцыі 24 кастрычніка, дзе яна заявіла, што «з пункту гледжаньня міжнароднага права, Крым — украінскі», правяраецца пракуратурай на экстрэмізм. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал Дождж са спасылкай на пракурора Масквы Уладзімера Чурыкава.
«Зрабілі ўсё на загад зьверху, — мяркуе ён. — Прачытаў адзін, не спадабалася, і даў каманду. А тады сьледчыя зьляпілі справу, і цяпер мы бачым, як усё на працэсе тырчыць, бо шыта белымі ніткамі».
Другі дзень суду за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. Пра што казалі «рэгнумаўцы».
У Менскім гарадзкім судзе другі дзень ідзе працэс у справе трох беларускіх аўтараў расейскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum. Аналітыкі Свабоды выказваюць меркаваньні за і супраць.
У Менскім гарадзкім судзе 18 сьнежня пачаўся працэс у справе аўтараў інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
«Гэта навуковая спрэчка», — так ацаніў Аляксандар Бухвостаў выказваньні Юрыя Паўлаўца на пракрамлёўскім сайце «Рэгнум», за якія яго судзяць за распальванне нацыянальнай варожасьці.
У Менскім гарадзкім судзе 18 сьнежня ідзе працэс у справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
18 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пачнецца працэс па справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Гэта грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Паўлаўцу і Шыптэнку таксама выстаўленае абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Абвінавачаным пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Пры гэтым год яны ўжо адбылі ў сьледчым ізалятары КДБ.
Суд Добрускага раёну 15 сьнежня разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненьні да гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
Суд Савецкага раёну завочна аштрафаваў 15 сьнежня старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку на 50 базавых велічыняў за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова.
Замаскварэцкі суд Масквы прысудзіў былога міністра эканамічнага разьвіцьця Аляксея Ўлюкаева да пазбаўленьня волі на 8 гадоў строгага рэжыму.
Гэта ня першы раз, калі ў Беларусі судзілі прарасейскага баевіка з Данбасу, але раней давалі абмежаваньне, а не пазбаўленьне волі.
Зьміцер Крамянецкі патрабаваў ад дзяржавы 10 тысяч рублёў.
У сьпісе палітвязьняў «Вясны» цяпер два чалавекі: Паліенка і Жамчужны. Але палітвязьнямі могуць назваць і аднаго фігуранта «справы патрыётаў» і трох «рэгнумцаў».
Суд Маскоўскага раёна Менску вынесе рашэньне па справе Зьмітра Крамянецкага 14 сьнежня.
Пячорскі раённы суд Кіева адмовіў пракуратуры ў зьмяшчэньні пад варту былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, падазраванага ў злачынстве. У беларускай судовай практыцы апошніх 20 гадоў фактычна няма выпадкаў, каб адвакат праз суд дамогся вызваленьня падсьледнага.
Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай на дзеяньні міліцыянтаў. Яны лічаць, што прайшлі «ўсе ўзроўні» беларускага правасудзьдзя і зьбіраюцца зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Сьледзтва ў справе экс-прэзыдэнта Грузіі, былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі заяўляе, што мае інфармацыю пра пляны расейскіх спэцслужбаў фізычна ліквідаваць палітыка.
Лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі раніцай 11 сьнежня дастаўлены ў Пячэрскі раённы суд Кіева. Пра гэта паведамляе Facebook-старонка палітыка.
Год таму, 7 сьнежня 2016 году, стала вядома, што напярэдадні ў Менску быў затрыманы аўтар расейскага інтэрнэт-выданьня Regnum Юры Паўлавец. Неўзабаве ў Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі пра завядзеньне крымінальнай справы на супрацоўнікаў Regnum, якіх абвінавацілі ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці на падставе антыбеларускіх артыкулаў.
У судзе Бабруйску за ўдзел у пікеце 7 кастрычніка асудзілі актывістаў прафсаюзу РЭП Галіну Лазараву і Аляксея Трафімава. Абаім судзьдзя Гормаш прысудзіла штраф 2 базавыя велічыні. Разгляд справы цягнуўся тры дні. Пераносіўся ён з прычыны няякасных відэаматэрыялаў, якія прадстаўляла міліцыя.
Баранавіцкі суд асудзіў Ільлю Сянько за допіс з выявай нацысцкай сымболікі на пяць базавых велічыняў (115 рублёў) з канфіскацыяй жорсткага дыску кампутара, вынятага падчас ператрусу. Паводле асуджанага, у сваім допісе ва «ЎКантакце» ён высьмейваў фашызм.
Другое паседжаньне па справе Зьмітра Крамянецкага прайшло 6 сьнежня. Супрацоўнікі КДБ яго праігнаравалі.
У 2017 годзе адбылося 85 судоў над беларускімі журналістамі ў сувязі зь іх прафэсійнай дзейнасьцю.
Паводле суду, мужчыны атрымалі зьвесткі пра тэхналёгію вытворчасьці смалы і рэцэптуры фарбы, што выкарыстоўваюцца для дарожнай разьметкі, і зьбіраліся перадаць іх замоўніку з Расеі за ўзнагароду ў 1 млн расейскіх рублёў.
Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Зьмітра Краўчука на 40 базавых велічыняў кожнага (па 920 рублёў). Адметна, што 2 месяцы таму тая ж судзьдзя Вера Галаўкова вынесла ў Заводзкім судзе рашэньне аштрафаваць Лунёву і Краўчука на 30 базавых па тых жа артыкулах.
Аляксандар Рымашэўскі, былы старшыня Салігорскага райвыканкаму, прызнаны судом вінаватым у атрыманьні хабару і асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Былы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандар Рымашэўскі, якога судзяць у Менскім абласным судзе паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве, выступіў з апошнім словам.
Злачынства адбылося ў ноч на 27 лютага 2016 году. Пасьля суду двое былых участковых атрымалі па 12 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Гэта цыяністы калій — па выніках экспэртызы паведаміла пракуратура Нідэрляндаў.
Яе абвінавачвалі ў спробе забіць былога мужа, затрымалі ў 2013 годзе і асудзілі на сем год пазбаўленьня волі, але адпусьцілі праз умоўна-датэрміновае вызваленьне.
Рэдактара газэты «Борисовские новости» Анатоля Букаса аштрафавалі на 345 рублёў за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Абаронца Аляксандра Рымашэўскага, менскі адвакат Дзьмітры Гарачка абвінаваціў сьледчых і супрацоўнікаў, якія затрымлівалі экс-чыноўніка, у фальшаваньні доказаў.
30 лістапада суд Чыгуначнага раёну Гомля аштрафаваў журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына на 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за сюжэт на тэлеканале «Белсат» «40 градусаў, пагрозы і вада з прыбіральні».
«Дзеяньні абвінавачаных ня маюць грамадзкай небясьпекі, уласьцівай злачынству, паколькі не прычынілі істотную шкоду інтарэсам і грамадзкім адносінам, што ахоўваюцца крымінальным законам».
Cправа «Белага легіёну» спыненая. Пра гэта паведаміў старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч журналістам у Магілёве.
Экс-кіраўніка прызналі вінаватым у атрыманьні хабару ў вялікім памеры і далі яму 7 год калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Забродзкі сваёй віны на працэсе не прызнаваў.
Былы афіцэр СС Оскар Грэнінг, які служыў бухгальтарам у канцэнтрацыйным лягеры Асьвеньцім, будзе адбываць пакараньне ў турме, нягледзячы на ўзрост.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 29 лістапада аштрафаваў журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага на 30 базавых велічыняў (690 рублёў) за сюжэт на «Белсаце». Сёлета гэта ўжо дзясяты штраф Жукоўскаму за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі».
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне незалежнай газэце «Борисовские новости» за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Вялікая палата Эўрапейскага суду па правах чалавека (ЭСПЧ) 28 лістапада пацьвердзіла рашэньне ў справе былога прэмʼер-міністра Грузіі і экс-кіраўніка МУС Вано Мерабішвілі.
Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, таму грамадзяне не могуць абскарджваць рашэньні беларускіх судоў у ЭСПЧ і, адпаведна, пазбаўленыя права атрымліваць прысуджаныя ім грашовыя кампэнсацыі.
У Замаскварэцкім судзе Масквы ўзважылі 2 мільёны даляраў на пасяджэньні па справе былога міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксея Ўлюкаева.
Праваабаронца Аляксандар Хамратаў дамогся, каб магілёўская пракуратура скасавала пастанову міліцыі аб спыненьні адміністрацыйнай справы на трох праваслаўных актывістаў. 26 кастрычніка тыя правялі несанкцыянаваны пікет каля кінатэатру «Кастрычнік» супраць паказу мастацкай стужкі «Матыльда».
22 лістапада суд Пінскага раёну і Пінску вынес прысуд у дачыненьні да трох абвінавачаных у крымінальнай справе аб хабарах у міжраённым экзамэнацыйным аддзеле ДАІ.
«Я нармальны чалавек, які ня хоча зла ні сабе, ні іншым — выходжу са сьвечкай, са сьцягам, а не зь сякерай, не хаджу зь віламі-косамі, камусьці біць галаву каменем. Выходжу і прашу дабра».
Загрузіць яшчэ